×

LingQ'yu daha iyi hale getirmek için çerezleri kullanıyoruz. Siteyi ziyaret ederek, bunu kabul edersiniz: çerez politikası.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел трэці III 3

Раздзел трэці III 3

— Дык вось — белае каменне курыца нясе. Зразумеў? Курыца. А на вялікдзень гэтае белае каменне людзі чырвоным робяць.

— Як Ісусава кроў,— хуценька ўставіў Мірошка, бо не хацелася яму, каб Клімята круглым невукам яго палічыў.

Тут толькі Дабранега, зашумеўшы нябесна-блакітным карзном, кашлянула ў кулак. Перапісчык пергаменаў адразу пакланіўся ёй, сказаў Мірошку:

— Кланяйся княгіні кукейноскай.

Мірошка няўмела, палахліва пакланіўся. Вусны ў яго задрыжалі. Ад надворнай чэлядзі ён чуў пра круты нораў княгіні, пра яе гнеў і баяўся, што, калі нешта не так скажа, не так ступіць, давядзецца пакаштаваць яму лазы. «Абыходзь уладык зямных за попрышча», — успомніў ён бацькавы словы.

— Хто гэта? — уважліва глянуўшы на Мірошку, спыталася Дабранега ў перапісчыка пергаменаў.

— Гэта Мірошка, сын смерда з Гарэлай Весі. Халадок, як ездзілі цябе сватаць, княгіня, знайшоў яго ў спаленай хаце, ад ваўкоў выратаваў і прывёз у Кукейнос. Жыве ў мяне.

— Што ўмееш рабіць? — падышла Дабранега да Мірошкі, ва ўпор глянула на хлопчыка. Той, быццам спуджаны верабей, увабраў галаву ў плечы.

— У работу смердаву трэба цябе аддаць, — халодна сказала княгіня. — Каб княжацкі хлеб дарэмна не еў. Спачатку будзеш кароў пасвіць, потым касіць навучышся, араць…

— Дазволь слова мовіць, княгіня, — пабялеў Клімята Аднарук.

— Гавары, — дазволіла Дабранега.

Клімята падышоў да Мірошкі, пагладзіў яго рукою па галаве.

— Нельга хлопчыка гэтага ў пастухі аддаваць. Не адны пастухі і ратаі патрэбны Полацкай зямлі. Ёй воі патрэбны. І не меней — людзі кніжныя, мудрыя, каб слова грэкаў і рымлян ведалі, каб сваё роднае слова да нашчадкаў, наступнікаў сваіх неслі.

— Хіба смерды здольны на такое? — перапыніла Клімяту княгіня.

Шчокі ў перапісчыка пергаменаў успыхнулі. Ён, цвёрда гледзячы ў вочы Дабранезе, сказаў:

— Бог не абдзяліў розумам наш народ. У тым ліку і просты народ, смердаў. Ганьба будзе нам ад наступных пакаленняў, калі мы тыя кветкі, што да сонца, да святла цягнуцца, растопчам, вынішчым. Калі мы хочам, каб наша гісторыя не скончылася разам з намі, не пайшла ў зямлю з нашай смерцю, мы павінны штодзённа, не шкадуючы сіл, напаўняць мудрасцю кніжнай дзіцячыя галовы, як амфары зернем і віном напаўняюць. — Ён прыпыніўся на імгненне, перавёў дыханне і казаў далей. — Са згоды князя Вячкі, думаю я, княгіня, у Кукейносе школу адкрыць. Каб у школу тую дзеці баярскія, дзеці купцоў і рукадзельных людзей хадзілі, вучыліся чытаць і пісаць, пра славутых філосафаў і прарокаў ведалі. І самых вартых, самых здольных з малалетніх смердаў можна ў той школе вучыць. Патрэбны ж табе, княгіня, разумныя цівуны і старасты ратайныя. Думаю, што й князёўне Соф'і не шкодзіць у такую школу хадзіць. Дабранега задумалася. Дзіўныя словы гаворыць перапісчык пергаменаў. Можна падумаць нават, што ён звар'яцеў, седзячы дні і ночы ў сваёй каморцы. Дзяды-прадзеды не ўдаваліся асабліва ні ў якую навуку. Жанчына павінна кудзелю прасці, дзяцей раджаць-гадаваць, мужчына звера дзікага біць, жанчыну ад злыдняў абараняць. Але ж князь Вячка за гэтага перапісчыка…

— Я пагавару з князем, — паабяцала Дабранега і разам з маўклівай Кулінаю выйшла з каморкі.

Яна не забылася пра свае словы. Калі Вячка на некалькі дзён вярнуўся ў Кукейнос з Ледзянца73, расказала мужу аб гаворцы з Клімятам Аднарукам. Вячка адразу даў згоду.

— Хай вучыць перапісчык дзяцей. Не горшыя дзеці нашы, чым у тэўтонаў і свеяў, трэба ведаць ім пісанне і лік. І Соф'ю завядзі да Клімяты. Вучыў дзяцей Клімята спачатку ў сваёй каморцы, а потым, з дазволу айца Сцяпана, на хорах74 у царкве. Было пяць хлопчыкаў, і паміж іх Мірошка, і дзве дзяўчынкі. Разам з князёўнай Соф'яю пайшла ў навучанне баярская дачка Агрыпіна. Дзеці сядзелі за вялікім шырокім сталом на ўслонах. Кожнаму Клімята даў ліпавую дошчачку, на адным баку якой была выразана азбука, на другім — мелася выемка. Гэту выемку дзеці запаўнялі воскам, разгладжвалі воск і пісалі на ім.

Акрамя дошчачкі кожны вучань атрымаў пісала. Гэта быў жалезны стрыжань. Адзін канец у стрыжня быў востры — ім выдрапвалі словы і літары на бяросце, пісалі на воску. Другі канец пісала быў пляскаты, формай падобны на маленькае вясло. Гэтым канцом сціралі з воску напісанае, раўнялі, рыхтавалі воск для новых слоў.

Дзеці з насцярогаю глядзелі на Клімяту. Усе яны ведалі, што ў яго няма адной рукі, і перапісчык пергаменаў лавіў спалоханыя позіркі, накіраваныя на пусты рукаў яго кашулі, які быў заткнуты за чырвоны паясны шнур.

— Адгадайце, дзеці, загадку, — пачаў Клімята, усміхаючыся. — Ёсць горад між небам і зямлёю, а да яго едзе пасол без дарогі, сам нямы, вязе грамату няпісаную.

Уражаныя дзеці скамянелі на сваіх услонах. Іхнія сябрукі, якія не пайшлі ў школу і гулялі зараз на вуліцы ў пікара, палохалі іх вучобай, казалі, што ад навукі можна звар'яцець, могуць мазгі пацячы з галавы праз вушы. Калі меркаваць па першай загадцы, думалася дзецям, то сапраўды, з гэтай школы з добрым розумам не выйдзеш.

— Ну, што ж вы? — усміхаючыся, падганяў дзяцей Клімята Аднарук. — Не здагадаліся яшчэ? Гэта ж так проста. Горад між небам і зямлёй — гэта каўчэг, на якім Ной ратаваўся ў час патопу. Нямы пасол — голуб, якога выпусцілі даведацца, ці не паказалася зямля. А грамата няпісаная — гэта галінка маслічнага дрэва, якую голуб нясе ў дзюбе, каб даць знак, што зямля ўжо блізка.

Дзеці з палёгкаю і з радасцю ўздыхнулі. Быццам адначасна ўсе яны ўбачылі голуба, моцнакрылага, белага, які ляціць над раз'юшанымі чорнымі хвалямі, моцна сціскаючы ў дзюбе зялёную галінку. Вось-вось аслабне голуб, і ўпадзе галінка ў марскую бездань.

— Пачнем з азбукі, дзеці,— адразу стаў сур'ёзным Клімята. — Голуб у загадцы нясе няпісаную грамату, галінку. Чаму?

— Таму што ён пісаць не ўмее, — сказала баярская дачка Агрыпіна.

— Правільна, Агрыпіна, — узрадаваўся Клімята. — А вы будзеце вучыцца, каб пісаныя граматы складаць, каб вашу думку людзі за сотні попрышчаў ад вас маглі зразумець у той жа міг, як прачытаюць вашу грамату.

Дзеці з ахвотаю ўзяліся за вучобу. Дзяк Анфім прынёс тонкія скруткі бяросты, якую па загаду Клімяты нарыхтоўвалі ў гаі, што рос непадалёку ад Кукейноса. Неўзабаве жалезныя пісалы зарыпелі па мяккай бяросце, першыя літары, як няўклюдныя смешныя звераняты, пабеглі па белым полі.

Дабранега, жывучы ў штодзённых клопатах сваёй вялікай гаспадаркі, не забывалася пра вучобу Соф'і. Правярала спісаныя ёю бяросты, сачыла, каб жалезнае пісала заўсёды было ў маленькім скураным мяшэчку, які быў спецыяльна пашыты для гэтага.

Падчарыца ўвагу мачыхі да сваёй вучобы разумела па-свойму. Ёй здавалася, што Дабранега так строга сочыць за ёю, бо не любіць яе, няродную дачку. Чалядніцы (Дабранега так і не дапыталася хто) нашапталі Соф'і, што ў княгіні хутка будзе маленькае дзіця, хлопчык, а яе, нелюбімую Соф'ю, завязуць у Полацк, у Спаскі манастыр. «Чым жа прывабіць яе?» — думала Дабранега.

Неяк, прывёўшы Соф'ю на хоры да Клімяты, заўважыла княгіня, што маленькая князёўна і маленькі смерд Мірошка сябруюць між сабой. Калі ў Соф'і ўпала на падлогу дошчачка для пісання, Мірошка падняў дошчачку, здзьмуў з яе пыл, аддаў Соф'і. Потым дапамог ёй разгарнуць і разгладзіць скрутак бяросты. Соф'я засмяялася, і ён засмяяўся разам з ёю. «Крапіўнае семя, — аж задыхнулася Дабранега. — Як смее гэты брудны смерд набліжацца да княжацкай дачкі? Вось да чаго даводзіць школа — дзеці бегаюць адной кучаю, як кацяняты, і адразу не разбярэш, дзе баярын, дзе халоп». Першым жаданнем княгіні было схапіць Мірошку за вуха і пастукаць ілбом аб сцяну, каб ведаў сваё месца.

Але, трохі астыўшы, Дабранега падумала, што, калі такое сяброўства падабаецца Соф'і, няхай яно працягваецца. Магчыма, пацяплее падчарыца душою і хоць каліва з гэтай цеплыні перадасць ёй, Дабранезе. Будзе вясёлая Соф'я — будзе вясёлы Вячка. А гэта галоўнае для Дабранегі. Смерду ж заўсёды можна напомніць, хто ён такі, з якога гною вырас. Абчэшацца, абтрасе салому з вушэй і з цягам часу нядрэнны слуга будзе для той жа Соф'і. — Ты можаш прывесці яго ў церам, — дазволіла Дабранега Соф'і. Радасцю ўспыхнулі, засвяціліся вочы падчарыцы. Можа, упершыню за ўвесь час паглядзела яна на княгіню без хмурай падазронасці.

_

73 Ледзянец — так у тыя часы палачане і наўгародцы называлі эстонскі горад Лінданісе — будучы Талін.

74 Хоры — верхняя адкрытая галерэя, балкон унутры царквы.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел трэці III 3 Chapter Three III 3 Розділ третій III 3

_____