×

LingQ'yu daha iyi hale getirmek için çerezleri kullanıyoruz. Siteyi ziyaret ederek, bunu kabul edersiniz: çerez politikası.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел першы I 4

Раздзел першы I 4

— Ад страху язык прымёрз да зубоў? — лёгенька стукнуў яго па плячы Браціла. — Ды не дрыжы, не дрыжы. Я цябе не з'ем. Можаш памацаць мяне — я не з дыму і не з сажы.

Сцегіс і сапраўды працягнуў уперад худую касцістую руку, лёгенька крануў начнога госця доўгімі празрыстымі пальцамі.

— Не апёкся? — Браціла ўжо сеў на чурбанчык. Асінавымі чурбанчыкамі была завалена падлога каморкі. Пэўна, Сцегіс звечара нацягаў дроў з вуліцы ў жытло, каб на золку, калі трэба будзе распальваць у печы, яны былі пад рукою.

Латгал нарэшце паверыў, што перад ім не ўпыр-пярэварацень, а ягоны колішні сябрук. У невялікіх шэрых вачах успыхнулі іскрынкі здзіўлення і нават радасці, але адразу ж зніклі.

— Ты забіў Дотэ, купца з Прэйльскай акругі,— ціха сказаў Сцегіс. — Князь Вячка загадаў забіць цябе, але ты ўцёк…

— Я ўцёк у Рыгу. Праўду кажаш, Сцегіс.

— У Рыгу? Да гэтых псагалоўцаў, якія забіраюць нашу зямлю і апаганьваюць магілы нашых продкаў?

Вочы ў Сцегіса сурова ззялі.

Браціла нечакана кінуўся перад ім на калені, шырока перахрысціўся, заплакаў, загаварыў, глытаючы калючыя слёзы.

— Я пракляў той дзень, калі забіў Дотэ і калі збег да тэўтонаў. Справядліва кажа найміласэрнейшы бог: «Ператвару святы вашы ў плач і песні вашы ў рыданні». Колькі слёз я праліў, Сцегіс! А ты ж помніш — я быў вясёлы. Помніш, Сцегіс?

Ён знізу ўверх пранізліва глянуў на латгала. Сваім позіркам, як кап'ём, прабіваў ён мяккае сэрца Сцегіса. — Помню… Устань, Браціла… Я ж не князь і не баярын.

— А помніш, як мы з табою ўцякалі з таго берага Дзвіны ад селаў і літоўцаў і ў наш човен упілося аж сем стрэл? І як мяне параніла?

— Помню. Але навошта ты вярнуўся, Браціла? Вярнуўся, як пёс на сваю блявоціну.

— Не мог я там… Паміж тэўтонаў… Ні вера іхняя, ні мова, ні жанкі прыгожыя — нішто мне душу не грэла. Маці сваю хачу ўбачыць.

— Маці твая жывая, — сказаў Сцегіс. — Зялейніца на ўвесь Кукейнос. Травамі людзей лечыць, сухімі і зялёнымі, дымам, вадой, шэптам… І словам божым…

Браціла парывіста ўзняўся з каленцаў.

— Скажы, Сцегіс, а Соф'я, дачка князева, здаровая? Латгал спахмурнеў.

— Дрэнна з ёй. Хворы дух пасяліўся ў Соф'і. Гарыць, як у лютым агні, не спіць, плача цэлыя ночы. Пэўна, бог хоча ўзяць да сябе князёўну. Князь Вячаслаў казаў перад баярамі і купцамі: «Хто вылеча дачку, таго шчодра ўзнагароджу. І хвала таму будзе вечная і ад жывых людзей, і ад бацькавых касцей».

— Дык вось ведай, Сцегіс, — радасна і ўрачыста абвясціў Браціла, — я вылечу князёўну Соф'ю. Я! Дзеля гэтага я ад тэўтонаў уцёк.

— Ты вылечыш?

Латгал ад здзіўлення раскрыў рот, і ярка, прыгожа бліснулі ягоныя часночна-белыя дробныя зубы.

— А хіба ты забыўся, што я родны сын зялейніцы Домны? Яна мне ўсё сваё вядунства адкрыла. Сілу я маю вялікую, таемную. І траву з Рыгі прывёз ад лекараў тэўтонскіх. А трава гэтая з самога Рыма. На гары Везувій расце, з якой агонь і смурод падземны вырываюцца. Хто стаўчэ гэту траву, потым змеліць, потым у кіпецень кіне…

— Дзе трава? — перарваў яго Сцегіс. Твар у латгала быў бледны, усхваляваны. Яму так не цярпелася хутчэй убачыць дзіўную заморскую траву, якая валодае незвычайнай сілай. Ён любіў маленькую светлавалосую князёўну, якая пражыла на зямлі ўсяго толькі пяць сонцаваротаў і неўзабаве павінна была з-за невылечнай хваробы назаўсёды адплысці ў Лоддзі Смерці туды, дзе блукаюць няясныя самотныя цені мёртвых. Ён і сам заўсёды баяўся смерці. Убачыць маланку — хаваецца пад абрывісты бераг Дзвіны, або ў лес, або ў якую-небудзь яму і шэпча: «Бог мяне шукае, пакараць хоча».

— Вось гэта трава, — сказаў Браціла і дастаў з-за пазухі невялікі мяшэчак. Не спяшаючыся, нахмурыўшы цёмныя бровы, развязаў яго, асцярожна, двума пальцамі, дастаў тонкія светла-зялёныя сцяблінкі.

Латгал аж дыхаць перастаў. Памкнуўся ўзяць траву, панюхаць яе, але Браціла не дазволіў, схаваў свой цуд назад у мяшэчак, растлумачыўшы:

— Нельга яе ў чужыя рукі аддаваць. Сілу сваю губляе ад чужых рук. Толькі мяне яна слухае, трава гэтая заморская. І толькі ноччу можа піць яе хворы чалавек, бо яна баіцца сонца.

— Дык пайшлі ў апачывальню князёўны Соф'і… Хутчэй пайшлі! Я завяду, — хвалюючыся, усклікнуў Сцегіс.

«Што ты робіш, сынок? — нечакана, у які ўжо раз, апёк Брацілаву душу голас маці.— Гэту траву ты нарваў на тым беразе Дзвіны. Гэта наша трава, а не заморская. І не мае яна такой сілы. Спыніся, сынок».

Браціла нібы спатыкнуўся на роўным месцы, спыніўся. Сэрца білася ў грудзях, як злоўлены ў цянёты верабей. Стала цяжка дыхаць.

— Са мной прыйшоў яшчэ адзін чалавек. Я не магу лячыць без яго. Ён павінен, толькі ён, падрыхтаваць з травы цудадзейны эліксір, — сказаў Браціла. — Пакліч гэтага чалавека з двара. Там дождж, і ён стаіць пад дажджом.

Латгал адкінуў дубовую завалу, расчыніў дзверы. Густы шум дажджу ўварваўся ў каморку. Хліпнула і патухла свечка. Тэўтон, як халодны начны вецер, увайшоў з двара.

— Зараз я запалю свечку, — хваляваўся, няўпэўнена адчуваў сябе ў цемры Сцегіс. — Толькі знайду крэсіва.

Ён пачаў лопаць рукамі ў цемры, нечым грукаць, нешта адсоўваць. Тэўтон тым часам аддаў Брацілу шчыт і суліцу, якія той пакінуў на двары.

Нарэшце латгал выбіў іскру, запаліў свечку. Насцярожана глянуў на тэўтона, спытаўся ў Брацілы:

— Хто гэты чалавек?

— Гэта божы пілігрым з Рыгі. Хоча прыняць полацкую веру, — схлусіў Браціла.

Латгал, здаецца, паверыў.

— Вядзі нас да князёўны Соф'і,— загадаў Браціла. — Табе ж аднаму князь Вячка давярае свае ключы і запоры.

Сцегіс памкнуўся ісці, але раптам спыніўся, паказаў рукою на меч тэўтона і кап'ё Брацілы: — Нельга са смяротным жалезам ісці ў адведкі да нявіннай душы. Можна спалохаць анёлаў, якія яе ахоўваюць. Пакіньце зброю тут.

Тэўтон пры гэтых словах кінуў маланкавы позірк на Брацілу, чакаў ягонага рашэння, сціскаючы рукаяць мяча.

— Нам можна, — упэўнена сказаў Браціла. — Мы богава воінства, і наша жалеза нікому не прыносіць зла. Вядзі, Сцегіс, калі хочаш выратаваць князёўну.

Яны выйшлі з каморкі латгала, прайшлі праз княжацкую трапезную, дзе пахла смажаным мясам, па вузкай каменнай лесвіцы спусціліся ў змрочнае халоднае падзямелле. Кроплі вады, зрываючыся з нябачнай столі, часта падалі зверху на лоб, на шчокі. Латгал хуценька ішоў наперадзе, трымаючы ў руках свечку. Агеньчык свечкі, кволы, няўпэўнены, вырываў з цемры толькі невялічкі кружок, у якім можна было бачыць пад нагамі сцёртыя ад часу каменныя пліты.

«Ідзе твая смерць, Вячка, — думаў Браціла, сціскаючы вострую суліцу. — Да цябе нам не дабрацца. Цябе, як псы, дзень і ноч ахоўваюць верныя воі. Але мы возьмем тваю дачку, адзіную тваю дачку, мы пераплывём з ёю на той бераг Дзвіны, у чараты і хмызнякі, і ты заўтра прыбяжыш туды, прыбяжыш адзін, без дружыны, бо ты любіш сваю дачку. Я ведаю, што ты моцна любіш яе. І там, у хмызняках, цябе сустрэне смерць».

Ён, Браціла, нават не ведаў, калі б у яго спытацца, за што ён так ненавідзеў Вячку. Ён ужо прывык да думкі, што абавязкова павінен забіць яго. Але за што? За тое, што Вячка князь? Князёў шмат, і Вячка не з горшых. З Рагвалодавага кораня, з полацкага дому. За тое, што Вячка малады і прыгожы? Магчыма. За тое, што ён удачлівы, смелы? Таксама магчыма. «Было б святло, а матылькі прыляцяць», — казала некалі Брацілава маці. Ідучы па змрочным падзямеллі, Браціла, здавалася яму, пачынаў разумець няпросты сэнс гэтых чутых у маленстве слоў. Ён быў матыльком, ён ляцеў на святло, каб патушыць тое святло, якое заўсёды рэзала вочы, раздражняла, псавала кроў.

Латгал раптам спыніўся, ды так нечакана, што Браціла, аддаўшыся сваім думкам, наляцеў на яго. Патухла свечка.

— Ты што, Сцегіс? — разгубіўся Браціла.

— Значыць, князёўну лячыць хочаш? — пытаннем на пытанне адказаў латгал.

— Хачу.

— Траву заморскую прывёз?

— Прывёз. Ты ж яе бачыў, Сцегіс.

— А богу ў вочы не пабаішся глянуць, калі настане твой час?

— Не пабаюся. Ты ведаеш мяне. Запалі свечку, а то шыі скруцім.

— Ісці ўжо недалёка, — чамусьці прыцішыў голас латгал.

Яны зноў пакрочылі ў цемры, зноў звонка падалі кроплі вады, і раптам Сцегіс рэзка рвануўся ўбок, у нішу, якую ведаў толькі ён адзін. Браціла з тэўтонам зрабілі крок-другі ўперад, і вялізная каменная пліта паплыла ў іх з-пад ног, перавярнулася. Нават не паспеўшы спалохацца, войкнуць, яны паляцелі ўніз, у калодзеж-пастку.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел першы I 4 Chapter one I 4 Розділ перший І 4