×

LingQ'yu daha iyi hale getirmek için çerezleri kullanıyoruz. Siteyi ziyaret ederek, bunu kabul edersiniz: çerez politikası.

image

Каласы пад сярпом тваім, Выйсце крыніц 3-1

Выйсце крыніц 3-1

III

У Кагутовай хаце вячэралi. Позна вярнулiся з поля, i таму даводзiлася есцi пры святле. На стале трапятаў агеньчык каганца. Каля печкi, дзе корпалася Марыля, гарэла над начовачкамi зацiснутая ў лучнiк лучына. Ад яе Марылiн твар, яшчэ не стары, але зрэзаны глыбокiмi ценямi, здавалася, быў таямнiчы i нядобры.

На покуцi, пад закураным Юрыем i маткай боскай, – толькi i засталiся ад iх адны вочы, – сядзеў дзед. Поруч з iм Мiхал Кагут, мажны, з лёгкай сiвiзной у залацiстых патлатых валасах. З асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком. Згаладаўся чалавек. Па левую руку ад яго спяшаўся есцi старэйшы семнаццацiгадовы сын Стафан. Гэты паспеў яшчэ да вячэры прыбрацца, надзягцярыць бацькавы боты i нават новую чырвоную жычку прыладзiць да каўняра сарочкi. Хлопца час быў жанiць. Мiхал глядзеў на яго з усмешкай, але маўчаў. А дзед, вядома ж, не мог стрымацца:

– Чорта зводнага сабе шукаеш?

Стафан маўчаў.

– Спяшайся, брат, – не сунiмаўся стары, – там цябе Марта каля Антонавага ўзвозу чакае. Круг нагамi вытаптала.

Уздыхнуў, паклаў лыжку (еў па‑старэчаму мала).

– Чаго вы, дзядуля, – буркнуў Стафан. – Хiба я што?

– А я хiба што? Я нiчога. Я ж i кажу: дзеўка… як вось наша лава. Хоць садзiся, хоць скачы, хоць цэглу накладай… Векаўшчына!.. А потым, ранiцай на касьбе, як толькi бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты i драмаць. На нагах. Як конь.

– Ну вас, – сказаў Стафан, паклаў лыжку i ўстаў.

– Пайдзi, пайдзi, – сказаў другi Мiхалаў хлопец, пятнаццацiгадовы Кандрат. – Запозна твая Марта марцуе.

Стафан толькi носам чмыхнуў. Пайшоў.

– Цяпер да ранiцы не чакай, – сказаў бацька. – А ты, Кандрат, не чапiся да яго. Сам яшчэ горшы. А ён хлопец цiхi.

– Чаму гэта я горшы буду? – усмiхнуўся Кандрат.

– Па носе вiдаць.

Кандрат i Андрэй былi блiзнюкi. I калi ўжо ўсе Кагуты былi падобныя, дык гэтых, пэўна, i сама мацi блытала. Так яно ў дзяцiнстве i здаралася. Дурэў Кандрат, а кухталёў давалі Андрэю, i наадварот. Толькi потым, у восем год, з'явiлася ў Кандрата прыкмета, паўкруглы белы шрам на лобе: накiнула капытом жарабя. Але, акрамя вонкавага падабенства, нiчога ў блiзнюках не было агульнага. На Кандрату шкура гарэла. Бiцца дык бiцца, скакаць дык скакаць. З ранiцы да вечара ўсюды чулiся яго смех i жарты. А ў светла‑сiнiх вачах iскрылася такая прыкметная, а таму бяспечная хiтрасць, што дзеўкi нават цяпер, у пятнаццаць год, заглядалiся на яго. Заглядалiся i на Андрэя, хоць той быў зусiм iншы.

Той самы, здаецца, твар, i ўсё ж не той. Вочы нават цямнейшага колеру, чым у Кандрата, пэўна таму, што веi заўсёды сцiпла апушчаны. Рот нясмела ўсмiхаецца. Галава схiлена трошкi ўбок, як кветка ў весняга "сну". Слова часцей за ўсё абцугамi не выцягнеш. Але затое з першага разу запомнiць і праспявае пачутую на кiрмашы цi недзе ў млыне песню. I праспявае так, што ўспомнiць маладосць самая старая баба.

Марыля паставiла якраз на стол гушчу налiваную – пшанiчную кашу з малаком, калi ў хату зайшоў Павал.

– Як там Алесь? – спытаў дзед.

– Падняўся ўжо ад грушы на сцежку. Iдзе сюды, – змрочна сказаў Павал. – Да заўтра пачакаць з песняй не маглi. Пакрыўдзiлi хлопца.

– Ну i дурань, – сказаў дзед. – Бо, можа, сённяшнi вечар цябе ад крыўды ўратуе праз пяць год. Ты не забывай, ён твой будучы гаспадар. Пан.

– Не будзе ён панам, – упарта сказаў Павал. – Я ведаю.

– А дурныя ж усе, – азвалася ад печы Марыля. – Сядай во лепей, Павал.

– Я не сяду, – сказаў Павал. – Я Алеся буду чакаць.

– Пачакай! – сказала мацi, выглядаючы ў акно. – Унь ён iдзе ўжо, твой Алесь.

Усе замаўчалi. Алесь зайшоў у хату вонкава спакойны. I адразу Андрэй выцiснуў з сябе:

– Мы ўжо… думалі…

Глянуў на Алеся, затым пасунуўся, даў месца памiж сабою i Паўлам. Падаў яму праснак.

Алесь сеў. Андрэй падсунуў яму лыжку i ўсмiхнуўся.

У Андрэя, наогул, шмат было жаноцкага. Вiнаватая ўсмешка, вялiзныя васiльковыя вочы, нясмеласць рухаў. Марыля заўсёды казала: "Дзяўчынка была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць". – Еш, – сказаў Андрэй, бы праспяваў.

I Алесь узяуся за ежу. Згаладаўся ён вельмi. Але няёмкасць усе ж панавала ў хаце, i развеяў яе, як заўсёды, Кандрат.

Курта села ля яго, дагодлiва стала глядзець у вочы. Нават вiскнула – цi ад болю, цi, можа, папрасiла.

– Iдзi, iдзi, – сказаў Кандрат паважна. – Бог падасць.

– Нашто ты яе? – сказаў Андрэй i кiнуў сабаку кавалак праснака.

– Паскупiўся, – сказаў Кандрат. – Усе вы, спевакi, такiя. Што поп, што ты.

Памачаў свой кавалак ў малако i даў сучцы. Тая стала есцi, прыцiснуўшы вушы на круглай, як гарбуз, галаве.

– Сёння смехата была, – сказаў Кандрат. – Звончыкаву хату вада ўсе яшчэ трымае. Дык яны човен прымайстравалi. Нават у хмызы на iм ездзяць. Я з ворыва каня павёў паiць. Аж гляджу, Звончыкава старая выходзiць з хаты проста ў човен i пачынае пхацца да хмызоў. А вецер сустрэчны, моцны. Гаравала яна, гаравала. Потым гляджу, пастаяла хвiлiну ў чоўне i пачала пхацца назад, у хату.

– Iдзi ты, – адмахнулася, смеючыся, Марыля. – Брэшаш ты ўсё.

Алесь таксама смяяўся, але сядзець вось так апошнi раз за iхняй вячэрай было цяжка. Апошнi раз каганец, апошняя лучына, апошняя добрая ўсмешка на аблiччы Марылi.

– Мацуйцеся, – сказала Марыля, ставячы яму i Паўлюку мiску кулагi. – Сёння на начлег паедзеце.

I таму, што гэта быў апошнi начлег, Алесь пракаутну ў цяжкi камяк.

Кандрат вырашыў ратаваць становiшча i сказаў першае, што прыйшло ў галаву:

– Кулага гэтая… Колерам як мядзведзь насраў, – I адразу аб ягоны лоб гучна лузнула дзедава лыжка.

– Прыемнага апетыту, – сказаў Кандрат, пацiраючы лоб.

Тут засмяяўся нават дзед. I ўсе засмяялiся. А ўжо Алесь галасней за ўсiх.

I адразу ж з яго вачэй пырснулi слёзы. Выцiраючы iх, ён сказаў глуха:

– Няўжо вы хочаце мяне аддаць, бацька Мiхал? Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае i дзядзькавое, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца?

Мiхал устаў i паклаў руку яму на галаву.

– Гары яно гарам i дзядзькавое тое i пакормнае, – i, махнуўшы рукой, пайшоў да дзвярэй.

Алесь звярнуўся да адзiнага, хто яшчэ заставаўся, да дзеда:

– Я не хачу туды.

– Ну i што? – жорстка сказаў дзед. – Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысцi мала. Ды i табе. Ты лепей добры да ўсiх будзь, хлопчык.

Марыля падышла да Алеся:

– Ну пакiнь… Што ўжо… Бацькi ўсе ж яны… А ты да нас прыязджаць будзеш… Будзеце з Паўлючком рыбу лавiць…

– Пакiньце, – сказаў раптам негаваркi Андрэй. – Яму ад вашых слоў яшчэ горш плакаць хочацца. Хай ён лепей з Паўлам на начлег едзе.

Павярнуў Алеся да сябе i зiрнуў на яго:

– А хочаш, i я з вамi паеду?

– На чым гэта ты паедзеш? – спытаў дзед.

– На кiйку верхам?

– Не, – сказаў Андрэй. – Я каня ў Кахноў вазьму. I м яшчэ лягчэй. Не трэба Петрусю ехаць.

– Вядома, няхай возьме, – з палёгкаю, заўсёдным сваiм грубаватым голасам сказаў Кандрат. – Бадай што, i я паеду. Усё адно ж i кабылку Кахнову браць давядзецца.

– Добра, – сказаў Алесь, уздыхнуўшы. – Паедзем тады ўжо.

Ён зразумеў нарэшце, што ўсё гэта марна, што нiчога не зробiш, i заўтра яму давядзецца пакiнуць гэтую хату.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Выйсце крыніц 3-1 Source output 3-1