11 - Барыс шукае новую кватэру
Апавяданне пра Барыса, якому патрэбна новае жыллё.
Кватэра Барыса надта маленькая.
Ён жадае пераехаць у новую кватэру.
Ён глядзіць на фатаграфіі кватэр у інтэрнэце.
Адна кватэра вельмі танная.
Але яна старая і пустая.
Іншая кватэра з мэбляй.
У яе ёсць ложак, тэлевізар і кухонная пліта.
Аднак, гэтая кватэра дарагая.
Барыс вырашае зэканоміць больш грошай.
Тады ён зможа пераехаць у наступным годзе.
А зараз Барыс раскажа пра свае пошукі новага жылля.
Мая кватэра надта маленькая.
Я жадаю пераехаць у новую кватэру.
Я гляджу на фатаграфіі кватэр у інтэрнэце.
Адна кватэра вельмі танная.
Але яна старая і пустая.
У іншай кватэры ёсць мэбля.
Там ёсць ложак, тэлевізар і кухонная пліта.
Гэтая кватэра, аднак, дарагая.
Я вырашаю зэканоміць больш грошай.
Тады я змагу пераехаць у наступным годзе.
Цяпер некалькі пытанняў паводле апавядання. Паслухайце і паспрабуйце самастойна адказваць на пытанні. Але магчыма проста паслухаць адказы.
Пытанні:
1) Кватэра Барыса надта маленькая. Кватэра Барыса вялікая? Не, яго кватэра не вялікая. Яна надта маленькая.
2) Барыс жадае пераехаць у новую кватэру. Барыс жадае пераехаць? Так, Барыс жадае пераехаць у новую кватэру.
3) Барыс глядзіць на фатаграфіі кватэр у інтэрнэце. Барыс глядзіць на фатаграфіі кватэр у інтэрнэце? Так, Барыс глядзіць на фатаграфіі кватэр у інтэрнэце.
4) Першая кватэра танная. Першая кватэра дарагая? Не, першая кватэра не дарагая. Яна танная.
5) Першая кватэра старая і пустая. Першая кватэра старая? Так, першая кватэра старая і пустая.
6) У іншай кватэры ёсць ложак, тэлевізар і кухонная пліта. У іншай кватэры ёсць мэбля? Так, у іншай кватэры ёсць ложак, тэлевізар і кухонная пліта.
7) Іншая кватэра дарагая. Іншая кватэра танная? Не, іншая кватэра не танная, яна дарагая.
8) Барыс вырашае сэканоміць яшчэ грошай. Барыс вырашае сэканоміць яшчэ грошай? Так, Барыс вырашае сэканоміць яшчэ грошай.
9) Барыс можа пераехаць у наступным годзе. Барыс можа пераехаць у гэтым годзе? Не, Барыс не можа пераехаць у гэтым годзе. Ён можа пераехаць у наступным годзе.
Гэта было апавяданне пра Барыса і яго пошукі новай кватэры.