×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

На Чорных Лядах, Быкаў. На Чорных Лядах. Чстка 3

Быкаў. На Чорных Лядах. Чстка 3

Яма ўсё яшчэ не была гатовая, мусіць, сапраўды трэба было яе паглыбіць на аршын ці болей. Пасьля нядоўгага перапынку, выкліканага Аўстрыякавым стрэлам, Мяцельскі зноў налёг на рыдлёўку. Яму таксама трываць было трудна, не ставала сілы чакаць, карцела скончыць усё як найхутчэй. Тое, што Аўстрыяка апярэдзіў усіх, яму не спадабалася — які разумны! Не стрываў. Добра яшчэ, калі ягоны стрэл не пачулі тыя, што недзе засталіся ззаду. А калі ўчулі? Вельмі нават проста яны тут могуць ня справіцца са сваёй задумай ды трапяць у іншую пастку. Яшчэ страшнейшую.

Але Мяцельскі ўжо ведаў, што жывым яму трапляць у бальшавіцкія лапы нельга, аднойчы ён ужо быў у тых лапах. I хоць тады левыя эсэры былі ў хаўрусе з бальшавікамі, да яго прычапіліся, быццам ён абурыўся на мітынгу за тое, што бальшавікі разагналі Усебеларускі кангрэс, на які выбіралі дэлегатаў усе — і армія, і сяляне, і работнікі. Вылучалі, абмяркоўвалі, галасавалі. Мяцельскі быў такі рады, што ад іхнае роты прайшоў ягоны сябра прапаршчык Каўшовіч, за якога Мяцельскі месяц драў горла на мітынгах. Ледзьве ня ўсім палком яны праводзілі прапаршчыка на станцыю ў Маладэчне, паціскалі руку, давалі наказы. Пасьля сталі чакаць. Але неўзабаве, замест дэлегата-прапаршчыка, прыйшла вестка, што кангрэс разагнаны бальшавікамі, а Каўшовіч толькі праз тыдзень ледзьве дабраўся зь Менску — бяз шашкі, дакумэнтаў і без мандата. Усё адабралі бальшавікі. Такога старэйшы унтэр-афіцэр Мяцельскі стрываць ня мог і з двума сябрукамі далучыўся да партыі эсэраў. Зноў разам з Каўшовічам яны ледзьве не штодня выступалі на салдацкіх мітынгах. Прапаршчык дык стараўся гаварыць складна, па-інтэлігенцку, а Мяцельскі звыклым салдацкім мацюгом "мяцеліў" і сваіх палкавых бальшавікоў, і іхнага начальніка Мясьнікова, якога называў ня йначай як крывавым мясьніком. Зімой яго ўзяла чразвычайка, пасадзіла ў сьмярдзючае складзкое сутарэньне, дзе напачатку ён добра выспаўся і думаў, што, мабыць, хутка выпусьцяць. Але ня выпусьцілі, а дні праз тры павялі наверх, да нейкага мізэрнага чарнявага камісарчыка. Той хвілін пяць вывучаў нейкія паперы, дзе, мабыць, было напісана пра ягоныя выразы наконт "крывавага мясьніка", а пасьля запытаўся, ці казаў ён тое. На гэта Мяцельскі зь невінаватым выглядам перапытаў: "А што — няпраўда?" Ён бы мог лёгка даказаць праўдзівасьць уласных словаў, але замест таго, каб слухаць арыштанта, камісарчык ускочыў з-за стала і замахнуўся ботам, цаляючы яму паміж ног. Мяцельскі лёгка перахапіў той бот, трошкі тузануў, і камісарчык бразнуўся патыліцай на падлогу. Ён толькі ўсьміхнуўся з слабасільнага небаракі, ды рана, відаць, усьміхнуўся. У пакой уварвалася іх цэлая зграя, яны "мяцелілі" яго ў куце, пасьля на падлозе, у яго не засталося жывога месца на целе, і ён тры дні не паднімаўся з гнілой саломы ў сваім сутарэньні. А як паднялі на чарговы допыт, у тым пакоі ўжо сядзеў іншы — мажны, таўставаты чалавек у вайсковай гімнасьцёрцы, ён усьмешыста, быццам нават спачувальна сустрэў арыштанта, папытаўся прозьвішча і, макнуўшы ў чарніліцу ручку, выразным почыркам вывеў на паперыне "расстрелять". Чамусьці яго не расстралялі адразу, некалькі дзён ён пакутаваў у сутарэньні, а затым у Менск увайшлі немцы. Варта з тае чразвычайкі паўцякала, дзьверы расчыніліся, і Мяцельскі, трымаючыся за сьцены, выйшаў на вуліцу. "Не! — сказаў ён сабе. — З гэтымі людзьмі ня жыць. Не дадуць". Паўгода затым ён сядзеў нахлебнікам у гараджанкі-сястры, крыху рабіў на бровары, быў за вучня ў габрая-шаўца, пілаваў з татарынам дровы для менчукоў. Як выбухнула гэтае паўстаньне за незалежнасьць, падаўся ў Слуцак, затым у Семежава, уступіў у Грозаўскі полк. Шкада, ім не пашэнціла ў сьнежні, не пашэнціла асобнаму батальёну ў партызанцы пасьля паўстаньня. Сілы былі ня тыя, і бальшавікі іх разграмілі адзін раз, затым другі і трэці. Увесну вайсковае шчасьце канчаткова здрадзіла паўстанцам, пазбавіла іх магчымасьці жыць.

Кажухар зь Дзедам тым часам сядзелі наводдаль і ціха гутарылі. Зрэшты, болей мовіў пра сваё Кажухар, якому, не перастаючы, балела рука. Пасьля раненьня перавязаць яе не было чым, тады абкруцілі па локаць нейкай зрэбнай анучай, якая адразу набрыняла крывёй, затым зьверху скарэла, і Кажухар болей не адважыўся яе садраць. Дый навошта ўжо зьдзіраць, хутка павінна было ўсё скончыцца — і боль, і ўсё астатняе. Люляючы цяпер гэтае балючае за пазухай вальлё, паранены мерна пагойдваўся ад болю і празь сьлёзы ціха жаліўся Дзеду:

— Ну завошта такая доля, скажы? Хіба я... Проціў Бога, ці што? Ці супраць людзей? Каб хоць як-небудзь жыць, дык нельга.

— Гэ, чаго захацеў! — зласнавата перапыніў яго Дзед. — Жыць!

— Ну. Жыць і то нельга.

— Было. Аджылі. А цяпер ляжам.

— Ляжам? Божа мой, Божа...

Кажухар, аднак, ня дужа бедаваў, што ляжа, спакутаваны ад болю, ён прагнуў аднаго — скончыць свае пакуты. Хаця б і ў магіле. Усё роўна жыцьцё спляжанае дарэшты. Некалі марыў набыць зямлю, каб зажыць на сваёй гаспадарцы, і нібы вол, ад зары да зары шыў кажухі, зьбіраў грошы. Абшыў кажухамі, лічы, такі горад, як Слуцак, а ягоная праца абярнулася торбай керанак, на паўпуда солі. Добра, што сын Уладзя, не глядзі што малады, а ўдаўся разумнейшым за бацьку, не падманіўся на ягонае рамяство, пайшоў у горад служыць. Можа, чаго й даслужыцца, асабліва калі выб'ецца ў якое начальства ды паладзіць з бальшавікамі. Бацька во не паладзіў, за тое яму такая расплата.

Ад болю ды роспачы Кажухар і стагнаў, і круціўся ў доле. Вочы яго змакрэлі, і ён ужо не саромеўся тае макраты, не выціраў іх. А Дзед побач бы й не прыкмячаў таго, сядзеў, унурыўшыся нерухомым позіркам у дол, і моўчкі, пакутна перажываў нядаўняе мінулае, яшчэ да паўстаньня, калі ён быў дома і пасварыўся з жонкай. Брыдка пасварыўся, хоць і было за што. Жонка ў каторы раз зрабіла ня так, але ж... Гэтая жаласьлівая кабета заўжды кагось шкадавала — то дзяцей, то суседак, ды асабліва каго-небудзь з радні. Хто бяднейшы. А бяднейшым з усіх быў яе малодшы брат Сёмка, мнагадзетны і негаспадарлівы селянін, які звычайна зь Вялікадня сядзеў без кавалка хлеба. У Дзеда ў сьвіронку была прыхаваная тарбінка грэчкі, меўся па вясьне засеяць лапік ля сажалкі — ня ўсё ж душыцца бульбай ды крупнікам. Але во жонка, як яго не было дома, добра-такі адсыпала з тае тарбіны брату — бач, згаладнелі дзеці. Згаладнеюць, ведама, бо трэба працаваць, дбаць пра дзяцей ды гаспадарку, а не лайдачыць паўгода на печы. I вось аддала пуд грэчкі, быццам самой непатрэбна. Дзеда гэта абурыла, проста ўзарвала, і ён даў добрага штурхаля жонцы, тая ўпала, загаласіла, а ён выскачыў на падворак, у самога аж трэсьліся рукі. Якраз трэба было зьбірацца ў полк на фармоўку, ён забег дадому за сякім-такім харчам, ды так і пайшоў улегцы, пад жончын плач. Спакваля, аднак, падабрэў, мінулася злосьць, і не шкада стала той грэчкі, а паскуднае пачуцьцё засталося, не міналася, нават расло з часам, і цяпер выбухнула, заглушыўшы ўсё іншае — ну трэба было? Гары яна гарам і грэчка, і ягоная ашчаднасьць. Ён гатовы быў аддаць усё, абы толькі засталася згода, дабрыня ды шкадаваньне адно аднаго. Бо чым цяпер жонка будзе памятаць яго? Тым грубым, злым штурхалём, ад якога паляцела ў кут?

Кепска, горка і балюча было на душы ў Дзеда. Калі б ня іх гэты канец, можа б, яшчэ і павініўся, і паладзіў з жонкай. Увогуле, яна была не злапомная, даравала рознае, ня першы раз. Але ўжо не павінісься — усё панясеш з сабой. На той сьвет. I ўсё праз гэтае іх жыцьцё, спрадвечную сялянскую галоту, якая душыла вяскоўцаў, не давала па-людзку жыць і нават па-людзку памерці.

— Божа міласэрны, маці-царыца нябесная, — са сьлязьмі шаптаў побач Кажухар. — Не пакінь нас, не адвярніся хоць у гэты астатні час...

— Успомніў! — зноў зласнавата буркнуў Дзед. — Як прыпячэ, тады ўспамінаем. Раней помніць трэба было.

— Ды ці я калі забываўся? Я заўжды помніў, маліўся...

— А цяпер маліся, не маліся — адзін канец.

— Ай, Божачка ты мой, Божачка! — ледзьве не екатаў Кажухар, усё люляючы руку. Так было яму балюча — і ад рукі, і на сэрцы, і хацелася спагады хоць бы ад таго, хто апынуўся тады бліжэй за іншых. Ды чалавек той, відаць, не прывык спачуваць. Зноў жа марна было цяпер спачуваць каму-небудзь — усе яны апынуліся ў аднолькавым гаротным стане і мелі аднолькавыя падставы для спачуваньня. Ад каго толькі? Хіба ад госпада Бога.

Мяцельскі капаў апантана, але, мусіць, трэба было глыбей, хоць няроўныя, абрушаныя берагі дасягалі яму пад пахі. Ды ён пачаў стамляцца, і камандзір, які прыкмячаў усё, кінуў Забелу:

— Давай, падмяні.

Нядаўні гімназіст Ігар Забела зь яўнаю неахвотай улез у яму, пераняў з рук Мяцельскага цёплы ад натруджаных далоняў тронак рыдлёўкі. Неяк так сталася, што ён хутка перажыў сваё напружаньне; стрэл, а затым і скрываўленая галава Аўстрыякі вярнулі яго да самотнай рэальнасьці, якая абяцала неўзабаве паставіць вялікую кропку на ўсім. Усьвядоміўшы тое, Ігар адчуў рэзкі інстынктыўны пратэст — як было добраахвотна класьціся ў зямлю ў свае няпоўныя дзевятнаццаць гадоў? Але няўмольная сіла абставін, якая ўсе апошнія гады люта ўладарыла над людзкімі лёсамі, гнула ягоную волю ў дугу, заўсёды дамагаючыся свайго. Рэдка калі тыя абставіны выяўлялі паслабку, давалі зрабіць, як сам хочаш. Дзіўна, але тады, у той самы рашучы вечар, калі ён мог бы зрабіць інакш, ён інакш не зрабіў. Праз боязь, страх і трывогу ён зрабіў так, як вымагаў ад яго сяброўскі абавязак, па-свойму зразуметае высакародзтва. Ён не адмовіў Алегу Блажэвічу, ён пайшоў зь ім. Ранічкай, як маці яшчэ спала, таропка сабраў свой небагаты набытак — пару бялізны, башлык, пачак папярос, Лёльчына фота і шаснуў праз чорны ход на зборны пункт у гімназію. Сярод пракуранай людзкой гаманы не адразу знайшоў свойго старэйшага сябра Блажэвіча, які, паціскаючы яму руку, каротка кінуў: "Малайчына, умееш трымаць слова гонару" і запісаў у сваё аддзяленьне. Тады, можа, першы і адзіны раз Ігар ціха паганарыўся ў душы за сваё высакародзтва, што намогся і стрымаў слова. Што, калі спатрэбілася, можа на справе абараніць незалежнасьць народнай рэспублікі, пра якую сказана столькі прыгожых і рашучых словаў. Ці ён думаў тады, што праз колькі тыдняў будзе выцягваць скрываўленае цела Блажэвіча з засьнежанага поля пад Семежавам — цяжкапаранены ўранку, той да вечара сьцякаў крывёй пад бальшавіцкім агнём, увесь дзень да яго нельга было падабрацца. Ігару ў тых баях наогул пашчасьціла, можа, пашчасьціла і пазьней, ніводная бальшавіцкая куля яго не зачапіла. Мусіць бы, куды лепш было яму легчы разам з Блажэвічам, прынамсі, не спазнаў бы таго, што давялося спазнаць затым і што ня дай Бог спазнаць нікому. I ня толькі іхны жахлівы паўстанцкі лёс, але і трохі іншае. Яшчэ да таго, як спаліць усе дакумэнты, неяк лежачы надвячоркам у кустоўі, ён спаліў Лёльчына фота, як дазнаўся ад людзей, што яго сьветлае, незямное каханьне стала жонкаю чырвонага слуцкага ваенкома. Ён узьненавідзеў яе за здраду, без агіды ня мог сабе ўявіць, як яна цалуецца там са сьмярдзючым бальшавіцкім камісарам, не разумеў, чаму яна стала не такой, як была раней, — чужой, нават варожай. Але неяк памалу тая яго нелюбоў выпетрылася, Лёлька рабілася для яго ўсё больш абыякавай, і ён болей думаў пра маму, дужа дакараў сябе за ўсё тое, што прычыніў ёй сваім гэтым свавольствам. А найбольш ён шкадаваў сябе, сваё кароткае жыцьцё. Жыцьцё, канечне, не ўдалося, чаго было за яго трымацца, чаго шкадаваць? Але ўсё роўна было шкада, хацелася жыць хоць як-небудзь, хай у той іх калатнечы. Ды было неяк. Неяк, бо ён дужа любіў сваю маму, што ўжо страціла на мінулай вайне ягонага айчыма, штабс-капітана Левандоўскага, любіў-шкадаваў меншага браціка Паўліка. Як ім будзе жыць пры такім іх сынку і братку?

Забела капаў ня так каб і ўвішна. Глыбіня стала, мусіць, такой, якой і патрэбна было, кідаць жвір ён намагаўся высока, ды глыжы ўсё скочваліся зь берагоў у яму — ужо не ставала сілы кідаць вышэй і далей. Зноў жа падмяніць яго, мусіць, не засталося нікога, пэўна, усе ўжо адбылі сваю чаргу. Апроч, вядома, параненых Кажухара і камандзіра. Значыць, яму і давяршаць гэтую невясёлую справу.

Камандзір ня мог скрануць шыяй, павярнуць галавы, але ён дбаў усё рабіць як належыць і кожную справу даводзіць да канца. Гэта было ягоным правілам са студэнцкай маладосьці, як вучыўся ў сэмінарыі, затым выкладаў у гімназіі, а таксама ў вайну, калі, стаўшы прапаршчыкам, камандаваў паўротай у інгерманлядзкім палку. I калі ў яго што-нішто не атрымлівалася, не знаходзіла завяршэньня, дык часьцей не зь ягонай віны — з прычыны ўмяшаньня вышэйшых камандзіраў ці зьбегу зьменлівых абставін. Як з гэтым іх партызанствам. Калі б ён быў на месцы камандзіра батальёна, дык шмат што, асабліва спачатку, рабіў бы інакш, ня лез бы на злом галавы супраць пэўнай сілы, і, можа б, тады яны не дайшлі да гэтае ямы як да нейкай містычнай расплаты за ўсё ранейшае. Ці да апошняй кропкі ў тупіку, куды іх загнаў неміласэрны паўстанцкі лёс.

Цярпліва чакаючы, калі нарэшце будзе гатовая гэтая яма-магіла, камандзір міжволі і ў каторы раз перабіраў у памяці падзеі апошніх тыдняў-месяцаў іх барацьбы, каб усё ж хоць перад канцом зразумець нейкі таямнічы сэнс іхнага трагічнага фіналу. Але, мусіць, усё ўжо было перабрана ў памяці. Натуральна, камандзір разумеў, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле і сталі са зброяй у шарэнгу. Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя, і менавіта гэтая акалічнасьць вырашыла ўсё астатняе. Але і як было іначай? Народ чакаў, а кіраўнікі адзін перад адным імкнуліся выступіць. Верныя рыцары рашучай фразы, яны сьпярша ап'янілі тых, хто іх слухаў на ўсіх тых шматлюдных мітынгах, а затым неўпрыцям і самі паверылі ў свае прыгожыя словы. Калі ж і самі сталі нявольнікамі ўласных хмельных прамоваў, тады ўжо нічога нельга было ні спыніць, ні перайначыць. Яны былі змушаныя, за імі пайшлі іншыя, — найперш, хто мала разумеў, але надта верыў. А то ішлі з пачуцьця абавязку, раптоўна народжанага гонару і таму не маглі не пайсьці. Калі не цяпер, дык калі ж? Хіба што ніколі. Але ніколі — было страшна, страшней за пагібель, бо было банкруцтвам усяе сьвятой, шматгадовае справы. Так, ён таксама нямала сумняваўся ў хуткім посьпеху паўстаньня, яшчэ больш было ў яго недаверу да колькі-небудзь удалага партызанства іхнага асобнага батальёна. Але ішоў, бо для яго заставалася пэўным: тое трэба было колісь зрабіць, раней ці пазьней. Без таго, бязь іхнае галаваломнае адвагі, ахвяр і крыві ўся іх нацыянальная справа, бы невылечны сухотнік, асуджаная на вялы, задоўжаны скон. Цяпер на скон ня будзе асуджана. Зерне кінута, па вясьне ўгрэецца глеба, будуць усходы. Колькі б зіма ні доўжылася, настане вясна. Яны ж угнояць глебу, мусіць, такое іх гістарычнае прызначэньне, так трэба. Для вольнай радзімы і для гісторыі.

Так суцяшаў сябе камандзір, а гарката няўдачы душыла яго, сьціскала прастрэленую шыю, цяжка было дыхаць — на хадзе і тут, па-над ямай таксама. I тады ён успомніў даўні, звыклы зь юнацтва твар другога асуджанага, што калісьці стаяў не над ямай — пад вісельняй, і яго вешчыя словы да каханай Марыські. Да Беларусі. Ніколі яна ня будзе ні вольнаю, ні шчасьліваю, пакуль ня скіне з душы прыгон маскаля. Апынуцца паміж Расеяй і Польшчай — усё роўна што паміж кувалдай і молатам, які б'е мэтадычна, магутна, бязьлітасна. Нішто не стрывае тых жахлівых удараў. Пакуль б'е молат і рэжа галовы серп. Гэта ж трэба такое прыдумаць — молат і серп, серп і молат...

Сарокі ў гольлі сакаталі ўсё болей, бы прадчуваючы тое страшнае, што тут неўзабаве адбудзецца. Іх ужо ніхто не адганяў, не палохаў, і яны бязладна паначапляліся на бярозах, спраўлялі свае птушыныя хаўтуры. Зводдаль ад іх зьявіліся са тры вароны. Тыя сядзелі спакайней, толькі зьдзіўлена пазіралі ўніз, але маўчалі. Людзям жа было не да іх. Людзі апекаваліся ўласным клопатам.

Можа, самы спакойны, ціхманы і з выгляду нават абыякавы да ўсяго ў гэтай грамадцы быў Казак, шараговы стралец, патомны парабак слуцкіх фальваркаў. Галоўным правілам яго ў жыцьці было: як усе. Як усе паводзіў сябе ён, калі рабіў у пана Пясецкага: рабіць дык рабіць, есьці дык есьці, спаць дык спаць — як усе. I на паўстаньне пайшоў таму, што пайшлі парабкоўцы з маёнтка — усе шасьцёра. Калі б яны пайшлі да бальшавікоў, мусіць, да бальшавікоў пайшоў бы і Казак. Але вызначыў выпадак ці, можа, адзін парабак, які па вясьне паявіўся ў іхным маёнтку. Ён не казаў, дзе рабіў да таго, але ў маёнтку быў прыстаўлены памагатым да цесьляра, рамантаваў інвэнтар. Гэта быў дужа гаваркі чалавек. Сьпярша хлопцы ня дужа верылі, казалі: балбоча. Але неўзабаве ўслухаліся і сьцямілі, што балбоча ня так сабе, нешта ўсё ж ведае. А і сапраўды, ведаў ён шмат што і шмат дзе пабываў за свае яшчэ маладыя гады, нават у Піцеры і ў Рызе. Казаў, што па перакананьнях ён сацыяліст-эсэр і што толькі тады па-людзку зажывуць працоўныя людзі, як падзеляць панскую зямлю. Але перш чым падзяліць, зямлю трэба было адваяваць у паноў — палякаў ды расейцаў, Беларусь павінна стаць незалежнай, як Польшча ці Нямеччына, мець свой урад і свой парлямэнт. Сьпярша гэта здалося дзіўнаватым — беларускі парлямэнт! Але пасьля, як у Менску сабралі кангрэс, хлопцы і праўда паверылі эсэру, бо нешта там адбывалася падобнае на яго прадказаньні. Як загарэлася гэтая калатнеча ў Слуцку, ён і сагітаваў усіх ехаць туды. Казак доўга не вагаўся, прыкінуў: ваяваць за Беларусь мо ня будзе трудней, чым штодня ішачыць у панскім маёнтку. Зноў жа, адгаворваць яго не было каму, шкадаваць таксама. Уранку яны запрэглі панскую фуру і ўсе шасьцёра пакацілі шашою ў Слуцак. Начальнікі і каторыя разумнейшыя з шарагоўцаў казалі: да зімы пераможам, вернемся і зажывём сваёй беларускай сям'ёй, па справядлівасьці, без маскалёў і палякаў. Ведама ж, жыць сваёю сям'ёй, па справядлівасьці ды ў згодзе, хто не схацеў бы? Асабліва яшчэ, калі надзеляць зямлёй. Казак быў ня супраць. Абы ўдалося. На жаль, не ўдалося. Ня толькі сваёй сямейкай, але й наогул жыць. Ды што ж... Казак не разумнейшы за іншых і, канечне, не шчасьлівейшы. Калі во камандзір, былы афіцэр і вучыцель, кажа, што іначай нельга, значыцца, і праўда нельга. Значыць, нявыкрутка, і таго, што яны ўдумалі, мусіць, не абысьці. Прыйдзецца паміраць. Але як усе, так і Казак. Вось калі б закурыць толькі. Перад сьмерцю...

Закурыць, аднак, не было ні ў кога, і Казак патупаў, патупаў каля кучы жвіру ды стаў чакаць свайго часу.

Нарэшце адчуўшы, што хопіць, Забела збольшага параўняў дол у яме, памераў крокамі. Атрымалася восем крокаў удоўжкі, мабыць, хопіць на ўсіх.

— Фініта ля камэдыя! — знарок бадзёрым голасам гукнуў ён і кінуў угору рыдлёўку.

— Ладна, годзе, — глуха азваўся камандзір і паклікаў астатніх. — Усе — сюды!

Калі яны неяк нясьмела, бы баючыся, узьлязалі на жвір, бліжай да ямы, камандзір ціха спытаўся:

— Хто першы?

— Першы ўжо ёсьць, — сказаў Мяцельскі. — Во Аўстрыяка.

— Давай яго сюды.

Разварочваючы ботамі рыхлую кучу, Мяцельскі рашуча падвалок распластанае цела Аўстрыякі да ямы, уніз галавой падаў яго Забелу. Той, ледзьве сам утрымаўшыся на нагах, пераняў небараку, сьцягнуў з краю ямы і неяк выпрастаў яго ў доле. Рукі Аўстрыякі трэба было пакласьці на грудзях, але тыя ніяк не хацелі складвацца і тырчэлі скорчанымі пальцамі ўгору.

Тым часам да ямы падышлі Дзед з Кажухаром; трошкі зводдаль боязна-ваўкавата прыткнуўся непрыкметны Казак. Валодзька ўвесь час быў побач з камандзірам. Ён змарнеў з твару, прыціх, здаецца, баяўся вымавіць слова. Мяцельскі высока стаяў на кучы жвіру.

— Дык як будзем? Па адным ці ўсе разам?

— Па адным, — ціха мовіў камандзір. — З нагана.

— У яме. Каб меней грукату.

Мабыць, усе ўсё зразумелі і сьціхлі, нават ня дыхалі. Камандзір абвёў усіх чужым напружаным позіркам і адчуў, што трэба нешта сказаць на разьвітаньне. Ці на суцяшэньне. I ён сказаў:

— Што ж, спадары... Нам не ўдалося, можа, удасца іншым. Яны нас успомняць. Усё ж мы не за сябе, не за сваё, якога ў нас не было. Мы — за Беларусь. Нашу няшчасную старонку. Прымі, Божа, твае ахвяры...

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Быкаў. На Чорных Лядах. Чстка 3 Bykov. On Black Ice. Part 3 Быков. На Черном льду. Часть 3