Частка Чатырнаццаць
У чым Ваша праблема? Вы можаце зарабіць грошы, не робячы амаль нічога.
Я проста не хачу рабіць гэтага. Я адчуваю, што гэта неправільна.
Чаму? Таму, што гэта несумленна ці таму, што Вы не давяраеце банку?
Няважна.
Ну дык як? Перастаньце прыкідвацца сумленным чалавекам.
Можам лічыць, што я не давяраю банку. Але я таксама сумленны чалавек.
Вы ж былі згодныя дапамагчы мне за 500 долараў наяўнымі, у рэшце рэшт.
Я не збіраюся дапамагаць Вам. Адчапіцеся ад мяне і ідзіце сваёй дарогай. Я заняты.
Хвілінку! Дайце мне сказаць нешта, ад чаго Вы перадумаеце.
Сумняваюся, што Вы скажаце такое, што нешта зменіць. Што б Вы не казалі, гэта не зменіць майго рашэння.
А што, калі я дам вам больш грошай?
Грошы нічога не зменяць. Можа гэта так і не выглядае, але я сумленны чалавек.