×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Слова на дарогу 1

Слова на дарогу 1

Слова на дарогу

Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. Сверб стаяў у душы, незагойная стрэмка ныла ў сэрцы. Ды на кожнае хаценне патрэбна ўменне і патрэбна цярпенне. Яшчэ ў маленстве (яно такое далёкае), чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія, нібы шкарлупінне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі — з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі. Але як?

Сто гадоў таму назад у багатых дамах Еўропы і Паўночнай Амерыкі на спірытычных сеансах выклікалі душы продкаў. Я не ўмею гэта рабіць і не веру ў такое дрымучае шарлатанства. Я пішу кнігу, каб сустрэцца з продкамі. Каб напісаць гэту кнігу, мне трэба ведаць гісторыю.

Гісторыя… Якое прывабнае і якое няўлоўнае паняцце! Каменная сякера ў руках дзікуна — гісторыя. Юрый Гагарын у космасе — гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, які я зараз пішу, — гісторыя. Бясконцы ланцуг… Ні пачатку, ні канца не відно…

«Гісторыя — гэта вялізны, разнастайны вопыт чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях». Так напісаў гісторык Марк Блок, герой французскага Супраціўлення, расстраляны фашыстамі.

У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія і гістарычная памяць. У кожнага.

Калі Навухаданосар заваёўваў чужы горад, ён адразу ж разбураў гарадскія сцены, найбольш уплывовых палонных кідаў у падзямелле. Яны сядзелі ў цемры, сядзелі, здаралася, дзесяткі гадоў, да скону жыцця, і ўласнымі рукамі пераціралі на пясок, на пыл косці сваіх продкаў. Так сціралася памяць.

Старадаўнія грэкі мацеркай усіх муз называлі Мнемазіну — музу памяці. У іх, мудрых і вясёлых элінаў, ужо тады, тысячагоддзі назад, была свая гісторыя і прадгісторыя, і Парфенон быў пабудаваны на месцы нейкага пракаветнага, дужа старога храма.

Сяджу, пішу кнігу… Канчаецца зімовы дзень, і я ўключаю святло. Маленькае сонца электралямпачкі ззяе над галавой. Утульна, самотна… Аказваецца, электралямпачка, яе ніць, у адну секунду 50 разоў(!) патухае і ўспыхвае, патухае і ўспыхвае. Чалавечае вока па сваёй фізічнай прыродзе не здольна ўлавіць, зафіксаваць гэтыя рытмічныя чаргаванні святла і цемры, і нам здаецца, што электралямпачка гарыць роўным спакойным святлом. Нешта падобнае можна заўважыць і ў гісторыі. Імгненні, чалавечыя жыцці зліваюцца ў вечнасць, у адну суцэльную плынь.

З дваццатага стагоддзя пераношуся ў трынаццатае, у самы яго пачатак, пераношуся ў Полацкае княства. Яно тады займала амаль усю Беларусь, было дзяржавай еўрапейскіх памераў і значэння.

У склад Кіеўскай Русі Полацкая зямля ўвайшла ў канцы 9-га стагоддзя. Пасля смерці Уладзіміра Манамаха Кіеўская Русь распалася. Яшчэ раней, у 11-м стагоддзі, выдзелілася з яе Полацкае княства. І гэта, як можна меркаваць, не выпадковасць.

Усе гісторыкі, усе даследчыкі адзначаюць «сепаратызм» полацкіх князёў, або крывіцкіх ці крыўскіх, як іх яшчэ называлі. Тут ёсць над чым задумацца і гісторыку, і раманісту, і кожнаму, хто цікавіцца славянскай даўніной.

Лаўрэнцьеўскі летапіс паведамляе: «Мечь взимають Роговоложи внуци противу Ярославлим внуком». «Ярославли внуци» — князі кіеўскія, з гнязда Яраслава Мудрага. «Роговоложи внуци» — полацкія князі. Чаму ж ідзе такая барацьба паміж імі, чаму гараць гарады і весі, вынішчаюцца нівы, ільецца братняя кроў?

Гісторык Васіль Ключэўскі, тлумачачы механізм перадачы ўлады ў Кіеўскай Русі, калі ўлада ад князёў-бацькоў пераходзіла да князёў-сыноў, піша пра князёў-ізгояў. Ізгоем князь мог стаць з-за пазачаснага сіроцтва, калі ягоны бацька паміраў раней ягонага дзеда. Такі князь страчваў чаргу да ўлады, выцясняўся з гэтай чаргі. Ключэўскі, даючы спіс такіх князёў, піша: «Яшчэ раней за ўсіх гэтых ізгояў у становішчы выдзеленых князёў апынуліся не з-за пазачаснага сіроцтва, а ў выніку асаблівых абставін князі полацкія, нашчадкі старэйшага сына Уладзіміра Святога ад Рагнеды». Што ж гэта за асаблівыя абставіны? Хто адкажа?

Да Рагнеды павінны мы звярнуцца, да гордай дачкі полацкага князя Рагвалода, якая не прыняла багатых падарункаў, не захацела стаць жонкай князя Уладзіміра, сказаўшы: «Не хачу разуць рабычыча». Уладзімір, помсцячы, і помсцячы жорстка, узяў сілай Рагнеду на вачах у яе родзічаў, а потым забіў яе бацьку Рагвалода, маці і двух братоў і павёз зняволеную князёўну ў свой гарэм. Ён тады яшчэ быў язычнікам, меў, калі верыць летапісам, некалькі соцень наложніц.

І вось Рагнеда, яна ж Гарыслава, а потым, у манастве, Анастасія — жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча. Высока ўзляцела дзвінская чайка, усе ёй зайздросцяць, але хто бачыў яе тайныя слёзы, хто чуў, як плача яна ўначы? Ніхто не чуў і не бачыў. Муж, вялікі князь Уладзімір, не чуў і не бачыў, бо быў заняты сваёй дзяржавай, сваёй дружынай і сваім гарэмам.

Але адна душа ўсё-такі пачула. І быў гэта яе першынец, сын Ізяслаў.

І вось Рагнеда, дачка забітага Рагвалода (гісторык Тацішчаў піша, што ён забіты ў 975 годзе, а гісторык Шахматаў — што ў 970), нарадзіўшы сыноў забойцу сваёй радні, пражыўшы з ім у шлюбе па розных падліках ад 10 да 18 гадоў, узнімае на яго корд [1]. Уладзімір Краснае Сонейка і тут выходзіць сухім з вады. Рагнеду чакае пакутлівая смерць. Ды ў 988 годзе Уладзімір мяняе гнеў на літасць, будуе ёй горад Ізяслаўль (сённяшняе Заслаўе) і разам з сынам Ізяславам адпраўляе Рагнеду ў гэты горад.

Што ж выратавала Рагнеду ад непазбежнай смерці? Па-першае, відаць, тое, што Уладзімір у гэты час прыняў хрышчэнне, распусціў гарэм і, як хрысціянін (смерды ж і баяры глядзяць на яго! ), «вазлюбіў бліжняга свайго», тым болей што гэтым «бліжнім» была ягоная жонка. Па-другое, а відаць, зноў жа, па-першае, тое, што за маці заступіўся Ізяслаў.

Тут маецца нейкая тайна, якую мы з вамі, напэўна, так і не разгадаем. Але я хачу прапанаваць ключык для разгадкі. С. Аннінскі, перакладчык «Хронікі Лівоніі» Генрыха Латвійскага на рускую мову, у сваіх каментарыях да «Хронікі» зазначае: «Спрадвечнай княжацкай дынастыяй, якая наследна правіла Полацкам, былі Рагвалодавічы. Шэраг абставін (своеасаблівасць княжых імён гэтай дынастыі, амаль пастаянная ізаляванасць полацкай палітыкі ад палітычнага жыцця Рурыкавічаў, родавая нянавісць і стогадовая барацьба паміж нашчадкамі Рагвалода і «ўнукамі Яраслава» ў 1021–1129 гг.) дазваляе думаць, што «ўнукі Рагвалода» не належалі да Рурыкавічаў, таму што і першы з іх, Ізяслаў, сын Рагнеды, не мог быць сынам Уладзіміра».

Вунь яно што! Калі ісці за гэтай версіяй, то шмат што праясняецца. І чаму Ізяслаў уступіўся за маці супраць няроднага бацькі, і чаму Уладзімір, захаваўшы жыццё Рагнедзе, выслаў разам з ёю ў Ізяслаўль свайго першынца. Ды таму, што Ізяслаў быў не ягоны сын!

Хто ж мог быць бацькам Ізяслава?

_

1 Корд — доўгі нож.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Слова на дарогу 1 ||道路上的話 Worte|für|Reise 道の言葉|道の言葉|道 A word on the road 1 道中の一言 1 Słowo w drodze 1 Слово в дорогу 1

Слова на дарогу 路上的話|| Words on the road

Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. ずっと|||||| I have long wanted to write about the Belarusian past. Сверб стаяў у душы, незагойная стрэмка ныла ў сэрцы. Ды на кожнае хаценне патрэбна ўменне і патрэбна цярпенне. Яшчэ ў маленстве (яно такое далёкае), чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія, нібы шкарлупінне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі — з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі. Еще в младенчестве (оно такое далекое), читая книжки про знаменитых витязей, о осады городов, об ужасающих остроклювым бревна-тараны, которые, словно скорлупа, взламывали окованные железом ворота, мечтал я каким-то образом встретиться с предками - с кривичей, дреговичей, радимичей . Але як?

Сто гадоў таму назад у багатых дамах Еўропы і Паўночнай Амерыкі на спірытычных сеансах выклікалі душы продкаў. Я не ўмею гэта рабіць і не веру ў такое дрымучае шарлатанства. Я пішу кнігу, каб сустрэцца з продкамі. Каб напісаць гэту кнігу, мне трэба ведаць гісторыю.

Гісторыя… Якое прывабнае і якое няўлоўнае паняцце! История ... Какое привлекательное и которое неуловимое понятие! Каменная сякера ў руках дзікуна — гісторыя. Юрый Гагарын у космасе — гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, які я зараз пішу, — гісторыя. Предложение, написанное мною за мгновение до предложения, который я сейчас пишу, - история. Бясконцы ланцуг… Ні пачатку, ні канца не відно… Бесконечный цепь ... Ни начала, ни конца не видно ...

«Гісторыя — гэта вялізны, разнастайны вопыт чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях». Так напісаў гісторык Марк Блок, герой французскага Супраціўлення, расстраляны фашыстамі.

У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія і гістарычная памяць. У кожнага.

Калі Навухаданосар заваёўваў чужы горад, ён адразу ж разбураў гарадскія сцены, найбольш уплывовых палонных кідаў у падзямелле. Когда Навуходоносор завоевывал чужой город, он сразу же разрушал городские стены, наиболее влиятельных пленных бросал в подземелье. Яны сядзелі ў цемры, сядзелі, здаралася, дзесяткі гадоў, да скону жыцця, і ўласнымі рукамі пераціралі на пясок, на пыл косці сваіх продкаў. Они сидели в темноте, сидели, случалось, десятки лет, до конца жизни, и собственными руками перетирают на песок, на пыль кости своих предков. Так сціралася памяць.

Старадаўнія грэкі мацеркай усіх муз называлі Мнемазіну — музу памяці. Старинные греки матерью всех муз называли Мнемазину - музу памяти. У іх, мудрых і вясёлых элінаў, ужо тады, тысячагоддзі назад, была свая гісторыя і прадгісторыя, і Парфенон быў пабудаваны на месцы нейкага пракаветнага, дужа старога храма. В них, мудрых и веселых эллинов, уже тогда, тысячелетия назад, была своя история и Предыстория, и Парфенон был построен на месте какого-то беспросветного, очень старого храма.

Сяджу, пішу кнігу… Канчаецца зімовы дзень, і я ўключаю святло. Маленькае сонца электралямпачкі ззяе над галавой. Утульна, самотна… Аказваецца, электралямпачка, яе ніць, у адну секунду 50 разоў(!) патухае і ўспыхвае, патухае і ўспыхвае. Чалавечае вока па сваёй фізічнай прыродзе не здольна ўлавіць, зафіксаваць гэтыя рытмічныя чаргаванні святла і цемры, і нам здаецца, што электралямпачка гарыць роўным спакойным святлом. Нешта падобнае можна заўважыць і ў гісторыі. Імгненні, чалавечыя жыцці зліваюцца ў вечнасць, у адну суцэльную плынь.

З дваццатага стагоддзя пераношуся ў трынаццатае, у самы яго пачатак, пераношуся ў Полацкае княства. С двадцатого века пераношуся в тринадцатое, в самое его начало, пераношуся в Полоцкое княжество. Яно тады займала амаль усю Беларусь, было дзяржавай еўрапейскіх памераў і значэння.

У склад Кіеўскай Русі Полацкая зямля ўвайшла ў канцы 9-га стагоддзя. Пасля смерці Уладзіміра Манамаха Кіеўская Русь распалася. Яшчэ раней, у 11-м стагоддзі, выдзелілася з яе Полацкае княства. І гэта, як можна меркаваць, не выпадковасць.

Усе гісторыкі, усе даследчыкі адзначаюць «сепаратызм» полацкіх князёў, або крывіцкіх ці крыўскіх, як іх яшчэ называлі. Тут ёсць над чым задумацца і гісторыку, і раманісту, і кожнаму, хто цікавіцца славянскай даўніной.

Лаўрэнцьеўскі летапіс паведамляе: «Мечь взимають Роговоложи внуци противу Ярославлим внуком». Лаврентьевская летопись сообщает: «мечь взимають Роговоложи внуци против Ярославлим внуком». «Ярославли внуци» — князі кіеўскія, з гнязда Яраслава Мудрага. «Роговоложи внуци» — полацкія князі. Чаму ж ідзе такая барацьба паміж імі, чаму гараць гарады і весі, вынішчаюцца нівы, ільецца братняя кроў? Почему же идет такая борьба между ними, почему горят города и веси, истребляются нивы, льется братская кровь?

Гісторык Васіль Ключэўскі, тлумачачы механізм перадачы ўлады ў Кіеўскай Русі, калі ўлада ад князёў-бацькоў пераходзіла да князёў-сыноў, піша пра князёў-ізгояў. Ізгоем князь мог стаць з-за пазачаснага сіроцтва, калі ягоны бацька паміраў раней ягонага дзеда. Такі князь страчваў чаргу да ўлады, выцясняўся з гэтай чаргі. Ключэўскі, даючы спіс такіх князёў, піша: «Яшчэ раней за ўсіх гэтых ізгояў у становішчы выдзеленых князёў апынуліся не з-за пазачаснага сіроцтва, а ў выніку асаблівых абставін князі полацкія, нашчадкі старэйшага сына Уладзіміра Святога ад Рагнеды». Што ж гэта за асаблівыя абставіны? Хто адкажа?

Да Рагнеды павінны мы звярнуцца, да гордай дачкі полацкага князя Рагвалода, якая не прыняла багатых падарункаў, не захацела стаць жонкай князя Уладзіміра, сказаўшы: «Не хачу разуць рабычыча». Уладзімір, помсцячы, і помсцячы жорстка, узяў сілай Рагнеду на вачах у яе родзічаў, а потым забіў яе бацьку Рагвалода, маці і двух братоў і павёз зняволеную князёўну ў свой гарэм. Ён тады яшчэ быў язычнікам, меў, калі верыць летапісам, некалькі соцень наложніц.

І вось Рагнеда, яна ж Гарыслава, а потым, у манастве, Анастасія — жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча. Высока ўзляцела дзвінская чайка, усе ёй зайздросцяць, але хто бачыў яе тайныя слёзы, хто чуў, як плача яна ўначы? Ніхто не чуў і не бачыў. Муж, вялікі князь Уладзімір, не чуў і не бачыў, бо быў заняты сваёй дзяржавай, сваёй дружынай і сваім гарэмам.

Але адна душа ўсё-такі пачула. І быў гэта яе першынец, сын Ізяслаў.

І вось Рагнеда, дачка забітага Рагвалода (гісторык Тацішчаў піша, што ён забіты ў 975 годзе, а гісторык Шахматаў — што ў 970), нарадзіўшы сыноў забойцу сваёй радні, пражыўшы з ім у шлюбе па розных падліках ад 10 да 18 гадоў, узнімае на яго корд [1]. И вот Рогнеда, дочь убитого Рогволода (историк Татищев пишет, что он убит в 975 году, а историк Шахматов - что в 970), родив сыновей убийцу своей родни, прожив с ним в браке по разным подсчетам от 10 до 18 лет, поднимает на его корд [1]. Уладзімір Краснае Сонейка і тут выходзіць сухім з вады. Рагнеду чакае пакутлівая смерць. Ды ў 988 годзе Уладзімір мяняе гнеў на літасць, будуе ёй горад Ізяслаўль (сённяшняе Заслаўе) і разам з сынам Ізяславам адпраўляе Рагнеду ў гэты горад.

Што ж выратавала Рагнеду ад непазбежнай смерці? Па-першае, відаць, тое, што Уладзімір у гэты час прыняў хрышчэнне, распусціў гарэм і, як хрысціянін (смерды ж і баяры глядзяць на яго! Во-первых, по-видимому, то, что Владимир в это время принял крещение, распустил гарем и, как христианин (смерды же и бояре смотрят на него! ), «вазлюбіў бліжняга свайго», тым болей што гэтым «бліжнім» была ягоная жонка. Па-другое, а відаць, зноў жа, па-першае, тое, што за маці заступіўся Ізяслаў.

Тут маецца нейкая тайна, якую мы з вамі, напэўна, так і не разгадаем. Але я хачу прапанаваць ключык для разгадкі. С. Аннінскі, перакладчык «Хронікі Лівоніі» Генрыха Латвійскага на рускую мову, у сваіх каментарыях да «Хронікі» зазначае: «Спрадвечнай княжацкай дынастыяй, якая наследна правіла Полацкам, былі Рагвалодавічы. С. Аннинская, переводчик «Хроники Ливонии» Генриха Латвийского на русский язык, в своих комментариях к «Хроники» отмечает: «исконно княжеской династией, которая наследного правило Полоцком, были Рогволодовичи. Шэраг абставін (своеасаблівасць княжых імён гэтай дынастыі, амаль пастаянная ізаляванасць полацкай палітыкі ад палітычнага жыцця Рурыкавічаў, родавая нянавісць і стогадовая барацьба паміж нашчадкамі Рагвалода і «ўнукамі Яраслава» ў 1021–1129 гг.) дазваляе думаць, што «ўнукі Рагвалода» не належалі да Рурыкавічаў, таму што і першы з іх, Ізяслаў, сын Рагнеды, не мог быць сынам Уладзіміра».

_____

1 Корд — доўгі нож.