×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел пяты I 8

Раздзел пяты I 8

Аўкштайты тым часам глыбока ўкапалі ў зямлю два дубовыя слупы з перакладзінай, моцна прывязалі да іх каня пад багатым сядлом, ды так прывязалі, што бедная жывёліна хвастом ледзь магла паварушыць, спалохана міргала вялікімі карычневымі вачамі. На сядло ва ўсіх рыцарскіх даспехах пасадзілі Данііла. Ён быў падобны на вялікую бездапаможную ляльку, быў увесь перакрыжаваны, перавязаны, пераціснуты бічоўкамі і хаўкаў ротам, як рыба, выкінутая ў гарачы пясок. Затым па самы пояс рыцара Данііла абклалі смалянымі карчамі, сухім ламаччам, веццем. Гэткі ж самы лёс чакаў і графа Пірмонта. Граф не вытрымаў набліжэння смерці, бязгучна заплакаў, буйныя празрыстыя слёзы павольна цяклі па шчоках.

Стары вайдэлот запаліў ад крэсіва трут, потым раздзьмухаў агеньчык, запаліў сухую сасновую галінку і гэту галінку, не спяшаючыся, паклаў у велізарную кучу дроў, якая абкружала рыцара Данііла. Усхапілася полымя. Вайдэлот узяў маленькую галавешачку і ўсунуў яе ў дровы каля ног Пірмонта. Пірмонт заплакаў на поўны голас.

— Пойдзем адсюль, — сказаў сваім воям Вячка. Апошняе, што запомнілася Якаву, — бліскучыя слёзы ў вялікіх конскіх вачах. Полымя раўло, гуло, кідалася да макавак дрэў, трашчала трава, плавіўся пясок, і з гэтага пекла раптам пачуўся рэзкі скрыпучы голас — рыцар Данііл заспяваў «Багародзіцу».

З Кукейноса Вячка адразу ж паслаў багатыя падарункі вялікаму князю полацкаму Уладзіміру Валадаравічу: рыцарскіх коней і зброю, рыцарскія даспехі. Уладзімір за падарункі падзякаваў, і ўсё, заціх у сваім Полацку. А з ваколіц Рыгі віжы кожны дзень даносілі, што епіскап Альберт збірае велізарнае войска для паходу на Кукейнос, што апрача тэўтонаў у тым войску ёсць фрызы і свеі, датчане і бургундцы. «Аж зямля дрыжыць, столькі войска ў епіскапа», — бляднеючы, казалі лазутчыкі.

Надвячоркам, калі чырвонае сонца садзілася ў лясы, Вячка паклікаў да сябе старога сівабародага чалядзіна Аляксея, які некалі быў вешчуном.

— Ведаеш, дзе гарыць святы Зніч? — запытаўся ў Аляксея Вячка.

— Служыў святому агню. Ведаю, — адказаў Аляксей, і бясколерныя вочы ўспыхнулі.

— Даю табе лепшага свайго воя, старшага дружынніка Халадка. Зможаш праз два дні і дзве ночы прывезці святы агонь у Кукейнос?

— Змагу, але шлях няблізкі,— прамовіў Аляксей. Вугалёк радасці гарэў у позірку.

Назаўтра кукейносцы сталі на веча, і князь Вячка, тройчы пакланіўшыся ўсім, сказаў:

— Добра пагулялі мы ў Леневардэне. Надоўга запомняць тэўтоны кукейноскі меч і зразумеюць, што за кожную нашу слязу патрэбна плаціць сваёй слязою. Толькі так!

Мы не трава і не пясок, якія можна таптаць беспакарана. У нас ёсць свая зямля, свой бог, свая мова. Толькі так!

З Рыгі ідзе Альберт. Уладзімір спіць у Полацку. Мы — адны. Альберт, што купаўся ў крыві ліваў і эстаў, хоча пакупацца ў нашай крыві. Ён думае і спадзяецца, што мы схілім свае выі, надзенем на іх ярмо і, стоячы на каленях, будзем сустракаць тэўтонаў. Ніколі палачане не стаялі на каленях! Ніколі не стаялі на каленях слаўныя сыны лэтаў і селаў! — Ён узняў угору кулак, і ўсе глядзелі на кулак у баявой пацёртай пальчатцы. — З дрымучай пушчы імчыцца да нас святы агонь продкаў, Зніч. Заўтра ён будзе ў Кукейносе, і заўтра мы спалім Кукейнос і чорны попел пакінем Альберту. Толькі так!

Баяры, вятшыя людзі, забірайце свой скарб і сваіх халопаў, ідзіце ў Полацк і ў Літву. Купцы і людзі рукадзельныя, ідзіце следам за баярамі. А я са сваёй дружынаю таксама пайду, зраблюся князем-ізгоем, буду тут, на берагах Дзвіны, сыпаць тэўтонам вуголлі за пазуху, не дам ім ні спаць, ні піць, буду вычэсваць асінавыя калы для іхніх магіл, не пушчу псоў на Дзвіну, на наш Рубон. Толькі так!

Калі разышліся мужы-вечнікі, Вячка паклікаў Клімяту Анарука з Мірошкам, запытаўся:

— Ці гатовы ў дарогу вашы пергамены, вашы летапісы?

— Усё гатова, князь, — пакланіўся Клімята. — Наша срэбра — нашы пергамены. А тое, што любіш, несці няцяжка.

Потым паклікаў Вячка Якава з Кулінаю, сказаў:

— Я помню сваё слова, Якаў Палачанін. Заўтра кукейноскай царквы не будзе — згарыць. І пакуль божы дом цэлы, няхай павянчае вас айцец Сцяпан, а я вып'ю добрага віна за ваша шчасце. Апошні ж загад, які аддаў Вячка Мірошку і Якаву, шмат каго здзівіў.

— Ідзіце ў лес, выкапайце малады дубок і прынясіце мне, — загадаў князь.

Яны доўга шукалі добрае прыгожае дрэўца, нарэшце знайшлі, асцярожна выкапалі, асцярожна прынеслі ў Кукейнос. Ля гарадскіх варот іх чакаў Вячка. Узяў дубок, пайшоў з ім, трымаў на руках, нібы свайго сына. Адышоўшы сажняў на дзвесце ад Кукейноса, запытаўся ў Якава:

— Не абпячэ заўтрашні агонь дубок, калі мы пасадзім яго на гэтым месцы?

— Не павінна гарачыня дасюль дакаціцца, — сказаў Якаў, прыкінуўшы на вока адлегласць да гарадскіх варот.

Вячка ўзяў лапату, сам выкапаў яму, сам пасадзіў дрэўца, старанна засыпаў карэнні зямлёй, злёгку прытаптаў.

— Расці,— сказаў дубку. — Помні пра нас. Прыйдуць чужыя, усё на свой капыл тут павернуць, а ты нас помні. Вернемся не мы, дык вернуцца нашы нашчадкі,— і пацалаваў халодную пругкую галінку.

Людзі развітваліся з горадам, з жытлом, з магіламі. Не абышлося без слёз, але так бывае заўсёды, калі раптоўная бяда ўздыме народ з абжытага месца, калі здаецца, што гора бязмернае і вось-вось рухне на галаву неба і зямля расчыніцца пад нагамі. Сівабародыя дзяды збіралі ўвесь свой род, і чулася спрадвечнае:

— Сядайце радком, кажыце ладком… І садзіліся, і гаварылі, і маўчалі…

Апошні свой дзень дажываў Кукейнос. Людзі з усім скарбам, з жывёлаю ўжо выйшлі за гарадскія сцены. Толькі некалькі дружыннікаў засталіся ў горадзе. Яны павінны былі па знаку князя запаліць паходні і кінуць іх у загадзя нарыхтаваныя, аблітыя смалою кучы дроў, якімі былі абкладзены церам, царква, дамы баяр і купцоў.

Вячка з дружынаю ўзышоў на вал, глядзеў туды, адкуль чакаўся святы Зніч. Цёплая раніца прамывала срэбнай расою вочы кветкам. Праменні сонца ляцелі з нябёсаў, разбіваліся аб крыштальную роўнядзь ракі. Нават на вале было чутно, як стракочуць у густой траве няўседы-конікі.

— Едуць! Едуць! — закрычалі воі. Тры маленькія кропкі — дзве чорныя і адна чырвоная над імі — паказаліся на небасхіле.

Неўзабаве ўспыхнуў, загарэўся з усіх бакоў Кукейнос. Гудлівае полымя рабіла сваю справу дружна і весела, але невясёлыя былі твары ў людзей, якія з чыстага поля, трымаючы на руках дзяцей, пазіралі на ўсё гэта. Вячка сядзеў на кані, сціскаў у руцэ меч, неадрыўна глядзеў на свой горад. У воблаках дыму, у слупах агню згарала часцінка ягонай душы. Але вочы былі сухія, сэрца білася роўна. Ён сам, уласнай рукою, запаліў свой дом, каб не пусціць у яго ворага. Ён збудуе сабе новы дом, бо ўсё ягонае пры ім — ясная галава, моцныя рукі і вольная воля, дзеля якой не страшна і памерці.

Гарэў Кукейнос…

Побач з князем шумеў малады дубок.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел пяты I 8 Chapter Five I 8