×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел другі II 1

Раздзел другі II 1

II

На падвор'е князя Рагвалода Свіслацкага прыпоўз, прабіўся праз снежныя сумёты вялікі абоз зімніх гасцей — кіеўскіх купцоў. Тры дзесяткі цяжка гружаных саней, запрэжаных конямі і валамі, адолелі доўгую небяспечную дарогу і спыніліся каля княжацкага церама. Бароды ў купцоў заледзянелі на марозе. Купцы злазілі з коней, аддавалі іх сваім служкам і няўпэўненымі крокамі — ногі ў страмёнах адвыкаюць ад зямлі — ішлі да высокага дубовага ганка, на якім ужо стаяў, усхваляваны і радасны, князь Рагвалод.

Абоз, асабліва ў зімовы час, заўсёды радасць для дробных удзельных князёў, іхніх баяр і чэлядзі. Яшчэ з раніцы выла завіруха, шэры калючы снег насіўся хмарамі над церамам, сярдзіта роў пустынны чорна-белы бор, сабакі і надворныя халопы хаваліся ад раз'юшанага ледзянога ветру ва ўсе шчыліны хто куды, у князя тупа ныў гнілы зуб, і раптам — гэты абоз! Купцы пакланіліся князю. Хутчэй хацелася ў цяпло, у зацішак.

— Што прывезлі, госці? — з расцяжкаю, каб не выдаць сваёй радасці, спытаўся князь.

Купцы пакланіліся яшчэ раз. Старэйшына абоза, пошлы30 купец Нажыр, выйшаў наперад, сказаў:

— Чалом б'ём табе, князь-хрысталюбец. Мы людзі рускія, кіеўскія, купцы нізаўскія. Вязем соль і віно рамейскае, волава і медзь для рукадзельных людзей31, чырвоны шыфер з Оўруча, тканіны багатыя, стужкі парчовыя, бранзалеты шкляныя для маладых прыгажунь.

— А чаго хочаце? — чмыхнуў у раскошны сівы вус князь.

— Хочам срэбра твайго княжацкага. Хлеба, мёду і воску. Шкур бабровых і сабаліных. А я, купец Нажыр, хачу рабыню маладую, прыгожую, каб мой старэчы сон берагла-ахоўвала.

— Адчыніце вароты! — загадаў надворнай чэлядзі князь Рагвалод Свіслацкі.— Упусціце гасцей, накарміце іхніх коней, а гасцей я сам карміць буду.

Нажыр пакінуў на ноч каля абоза варту, а сам з купцамі пайшоў у княжацкую трапезную. Да самай раніцы лілося з вялізных гліняных амфар хмельнае віно, ап'янелыя купцы расказвалі князю пра далёкую небяспечную дарогу, пра санны шлях па засыпаным снегам Дняпры, пра грозныя непраходныя пушчы, у якіх віруюць лютыя воўчыя зграі, пра зледзянелыя зоркі ў чорным зімовым небе, пра вогненныя слупы і крыжы, што ў самую глухую поўнач нечакана загараюцца над зямлёй. Шмат пра што расказвалі купцы…

А ў гэты самы час князёўне Дабранезе сніўся незвычайны радасны сон. Мроілася ёй, што разам з карміцелькамі і служанкамі сядзіць яна ў сваёй белай святліцы. Карміцелькі кудзелю прадуць. Служанкі казкі баяць. І раптам у слюдзяное акно святліцы нібы вецер ударыў. Такі вецер вясною са Свіслачы налятае. Расчынілася-расхінулася акно, ды не вецер быў за ім, а сокал залатакрылы. Кожнае пёрка, як жар іскрысты, гарэла. І былі ў гэтага сокала чалавечыя вочы і чалавечы голас, і кіпцюры меў ён вострыя, чэпкія. Падляцеў сокал да князёўны. Карміцелькі і служанкі ад вялікага страху на падлогу пападалі, вушы заткнулі, вочы заплюшчылі. Схапіў сокал князёўну Дабранегу, схапіў мякка, ды не вырвешся, і вынырнуў у акно, памчаўся ў начное неба над пушчамі і балотамі. Страшна Дабранезе, жудасць мову адбірае. Хоча крыкнуць яна, ды цёплыя сакаліныя пёры крыкнуць не даюць, рот закрываюць. Хутка-хутка імчыцца сокал, марозны вецер свішча і разбіваецца аб крыллі, зоркі, як залатыя пярсцёнкі, коцяцца па гладкім небе, і няма ім спыну. І вось віднець пачынае, святлець. Ружовыя промні сонца змрок нябесны запалілі. І бачыць Дабранега, што на агромністай залатой хмары стаіць-плыве залаты палац. Не цёмны, не дубовы, як бацькаў, а залаты, бліскучы, аж вочы слепіць. Ударыўся сокал белымі грудзьмі аб залатую хмару, нават іскры з хмары пасыпаліся, і ператварыўся ў сінявокага высокага юнака незвычайнай прыгажосці. Моцна абняў правай рукою юнак Дабранегу, засмяяўся, хацеў пацалаваць, але тут князёўна прачнулася.

Была шэрая зімовая раніца. За слюдзяным акном, шчыльна зачыненым на зіму, выў вецер, выў, як галодны воўк. Дабранега, абапёршыся на локаць, хуценькім позіркам акінула сваю спачывальню, падлогу, ложак. Залатых сакаліных пер'яў нідзе не было. Выў вецер за халодным слюдзяным акном. Яна сумна ўздыхнула, паклікала карміцельку:

— Параскева!

Служанкі, маўклівыя проставалосыя дзеўкі, апранулі яе і заплялі касу. Яна надзела на шыю жоўта-карычневыя бурштынавыя каралі, на тонкія запясці рук — срэбныя бранзалеты. Загадала служанцы, і тая прынесла залаты вяночак, аздоблены каштоўнымі камянямі,— бацькаў падарунак. Служанка, стоячы на каленях, трымала ў руках люстэрка, астатнія дыхнуць не смелі — глядзелі, як іхняя ўладарка любуецца сабою ў люстэрка. Раптам цень набег на светлае аблічча Дабранегі, нешта ёй не спадабалася ў сваім твары, і яна ўдарыла служанку па шчацэ. За слюдзяным акном нясмела разгараўся світанак.

З самае раніцы ажыло, зашумела, загаманіла Княжае сяльцо. Бегала, мітусілася надворная чэлядзь з пунсовымі ад марозу і таўханіны тварамі. Брахалі сабакі, іржалі коні. Звінела жалеза. На ўсю зіму рабіў запасы князь Рагвалод Свіслацкі, трэба было накупляць усялякага брашна32 аж да самай вясны, да чыстай цёплай вады, калі паплывуць па Свіслачы і Бярэзіне караваны купецкіх стругаў. Не шкадаваў князь срэбра, але кожную рэч, кожную амфару з віном, кожны локаць заморскай тканіны абмацаў уласнымі рукамі.

Паміж гэтай сумятні толькі старэйшына Нажыр быў спакойны. У якіх толькі краях ён не пабываў за сваё доўгае купецкае жыццё! Быў у Ноўгарадзе, у Смаленску, у Літве і Прусах, у Полацку і Менску. І вось такіх мядзведжых куткоў, як гэтае Княжае сяльцо, нямала пабачыў, палічыць — пальцаў на руках не хопіць. Ён стаяў у бабровым, да пят, кажусе, і на поясе ў яго вісеў скураны футарал з дарожнай вагаю і гіркамі. Срэбра без вагі не ходзіць. Кожную грыўню купцы ўзважваюць, калі трэба, адсякаюць кавалкі цьмяна-белага металу. Для разлікаў ёсць у купцоў і грыўні, і скруткі срэбнага дроту, і дырхемы, і дынары33.

З княжацкіх паграбоў выкочвалі чалядзіны дубовыя кадоўбцы34, у якія быў наліты густы, цягучы, светла-жоўты, як летняе сонца, мёд-ліпец. Выносілі вязкі сушанай рыбы, грыбоў. Выкідвалі скруткі звярыных шкур — чорных, сівых, карычневых, рудых. Замест гэтага дабра на самае дно паграбоў асядалі амфары з віном, а ў свірны, якіх у князя было мноства, клаўся цяжкі тавар — жалеза, медзь, волава.

Калі нарэшце скончылася мена і абодва бакі былі ёю задаволены, Нажыр, пакланіўшыся князю, падараваў яму вялізны залаты бранзалет-абярэг. Бранзалет быў сплецены ў выглядзе гнуткай змяі з дзвюма галовамі. Нажыр сказаў, лісліва ўсміхаючыся:

— Чуў я, князь, што ёсць у цябе дачка-прыгажуня. Аддай, надзень ёй на белую руку гэты бранзалет. Ён аберажэ князёўну ад ліхога вока, ад бяссоння і бясплоддзя, ад гарачлівых думак і чорнага смутку.

_

30 Пошлы — ад «пошліна», г. зн. старына. Пошлыя купцы — радавітыя багатыя купцы з купецкай вярхушкі.

31 Рукадзельныя людзі — рамеснікі.

32 Брашно — дабро, багацце.

33 Дырхемы, дынары — манеты таго часу.

34 Кадоўбцы — дзежкі, дзежачкі.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел другі II 1 Chapter Two II 1

_____