×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты III 2

Раздзел чацвёрты III 2

Быццам віхор наляцеў на могільнік. Лэты пабеглі хто куды. Некаторыя хаваліся між магіл. Жах туманіў галаву.

— У свяшчэнны гай бяжыце! У свяшчэнны гай! — закрычаў Вардэке. — Коні не пройдуць між дрэў, і мечаносцам трэба будзе спешвацца!

Але напад быў такі нечаканы, рыцары несліся такой лавай, так грозна храплі іхнія абвітыя кальчугамі коні, што лэты не змаглі аказаць ніякага супраціўлення. Большасць з тых, хто хацеў ратавацца ў свяшчэнным гаі, не дабеглі да яго. Усе яны ляглі на лугавіне перад гаем пад цяжкімі пікамі рыцараў, пад ударамі конскіх капытоў.

Мечаносцы секлі, калолі і тапталі лэтаў моўчкі. Толькі чуўся востры свіст мячоў, глуха звінела жалеза, нехта слаба войкаў і заціхаў навекі, ды час ад часу ўзлятаў над крывавым пабоішчам трубны покліч комтура:

— Брацці, з намі бог!

І мечаносцы з яшчэ большай ярасцю пачыналі ўзмахваць мячамі, іхнія белыя плашчы былі апырсканы крывёю, а яны ўсё секлі і секлі…

Не шкадавалі ні таго, хто біўся супроць іх, як пушчанскі тур, ні таго, хто былінкаю падаў на калені, цалаваў конскія капыты, прасіў захаваць, не адбіраць жыццё. Гэта быў крывавы танец смерці, дзе, як арэх, расколваліся чарапы, дзе выскоквалі з вачніц вочы, дзе праз рассечаную кашулю і рассечаную грудную клетку можна было ўбачыць, як у забітага чалавека ўсё яшчэ б'ецца, усё яшчэ трапечацца чырвонаю птушкаю сэрца. Стары Вардэке і некалькі маладых лэтаў усё-ткі прарваліся ў свяшчэнны гай. Стаўшы ў кола там, дзе бярозы раслі найбольш цесна, яны сустрэлі спешаных мечаносцаў ударамі кароткіх коп'яў і нажоў, дубінамі і камянямі. Рыцарам цяжка было рагарнуцца ў гушчэчы дрэў. Яны прывыклі нападаць у чыстым полі, дзе можна манеўраваць на конях, а тут патрэбна было біцца паміж дрэў і ў пешым страі. З неахвотаю пайшлі мечаносцы ў атаку і адразу ж страцілі Ёгана і Піліпа Жоўтага, якім лэты распаролі жываты.

Комтур уважліва сачыў за паядынкам у свяшчэнным гаі. Як толькі пачаўся бой, комтур адабраў пяць рыцараў і загадаў ім акружыць уваткнуты ў зямлю рыцарскі сцяг і ахоўваць яго. Як бы ні складваўся бой, іхні абавязак — стаяць каля сцяга. Сам комтур трымаў у руках абгорнуты вакол кап'я запасны сцяг. Баявы сцяг — рыцарская святыня. Нават цяжка паранены рыцар не мае права пакідаць сцяг. Пакуль віецца сцяг, рыцар павінен знаходзіцца на полі бою, а калі свой сцяг страчаны, абавязаны адразу ж прымкнуць да іншага хрысціянскага сцяга.

Упаў яшчэ адзін мечаносец. Вардэке праламаў яму пераноссе каменем з вяровачнай прашчы.

— Дужа шмат рыцарскай крыві,— незадаволена сказаў комтур і закрычаў: — Трубачы, сыграйце рыцарам адыход!

Заспявалі срэбныя трубы, і рыцары адхлынулі са свяшчэннага гаю. Іх месца занялі кнехты-арбалетчыкі. Абкружыўшы лэтаў, яны пачалі расстрэльваць іх ва ўпор доўгімі бранябойнымі стрэламі. Дарэмна стараліся схавацца лэты за свяшчэннымі бярозамі — стрэлы, што ляцелі з усіх бакоў смертаносным роем, знаходзілі іх усюды.

— Мы перамаглі, комтур! Язычнікі знішчаны! — весела крыкнуў рыцар Вікберт, выціраючы меч аб зялёную траву.

Увесь гэты час Генрых стаяў на каленях, страсна маліўся богу, дзякаваў, дзякаваў за шчаслівае збавенне ад непазбежнай смерці. Яшчэ ён маліўся апекуну ўсіх рыцарскіх ордэнаў святому Георгію. Каб не мечаносцы, брацці святой Марыі, ішоў бы ён зараз па нябёсах, але ён быў малады, з гарачай крывёю, яму хацелася яшчэ паблукаць, павандраваць па гэтай грэшнай зямлі, і ён дзякаваў у сваёй малітве мечаносцам, на імгненне забыўшыся, што яны ворагі рыжскай царквы і епіскапа Альберта.

Нарэшце Генрыха заўважыў рыцар Вікберт. Напачатку ён падумаў, што гэта нехта з лэтаў хаваецца ад божай кары, і выцягнуў з похваў меч, які перад гэтым старанна пачысціў аб траву і пясок, каб зноў даць яму работу. Вікберт на цяжкім кані пад'ехаў да Генрыха, у вялікай злосці нахмурваючы светлыя бровы, але пазнаў імерскага свяшчэнніка, радасна выгукнуў: — Ты жывы, святы ойча? Язычнікі не падсмажылі цябе?

— Жывы, — адказаў Генрых і ўскочыў на ногі. Комтур вельмі ласкава сустрэў Генрыха, загадаў яго накарміць, даць віно. У гэты час рыцары насіліся на конях па ўсёй акрузе за жанчынамі і дзецьмі, зганялі іх да царкоўнага папялішча. Сюды ж гналі і жывёлу. Комтур задаволена ўсміхаўся — добрая здабыча трапіла ў рукі Ордэну.

З вялікай радасцю Генрых даведаўся, што манахіня Эльза, князёўна Соф'я і царкоўныя служкі жывыя. У той час, калі лэты палілі царкву, бясстрашная манахіня вывела ўсіх у лес, і яны перачакалі бяду пад вялізным вываратнем старой сасны.

Генрых адразу ж захацеў глянуць на кукейноскую князёўну. Яе прывялі. Бледная, напалоханая, глядзела яна знізу ўверх на Генрыха і раптам усхліпнула, прытулілася да яго. Манахіня Эльза акінула ўсіх шматзначным позіркам, усміхнулася куточкамі сухіх вуснаў.

— Дзіця маё, — усхвалявана сказаў Генрых. — Бог вырваў цябе з крывавых лап язычнікаў. Маліся богу. Маліся нашай усясільнай царкве.

Ён лёгенька націснуў на худзенькія плечы князёўны, і яна паслухмяна апусцілася на калені, ломкім ад хвалявання галаском пачала маліцца. «Адно маё дзіця, імерская царква, згарэла, ператварылася ў попел, — думаў Генрых, гледзячы на схіленую да зямлі светлавалосую галоўку, — але ў мяне засталося яшчэ адно дзіця, духоўнае, вось гэта кукейноская князёўна. Яна вырасце сапраўднай тэўтонкай, вернай дачкой рымскай царквы. Я вырву куколь з гэтай юнай даверлівай душы і пасаджу ў ёй квітнеючы божы сад».

Мечаносцы, падпаліўшы ўсе навакольныя лэцкія селішчы, сагнаўшы ў вялізны гурт палонных людзей і жывёлу, рушылі са сваёй багатай здабычай у Вендэн. Генрых у апошні раз глянуў на папялішча царквы, на бераг возера, дзе тырчаў пень ад ссечанага свяшчэннага ясеня, і сэрца затрапятала ад смутку. Тут прайшла часцінка ягонага жыцця, якая ўжо ніколі не вернецца. Ён успамінаў навальнічную ноч, буру на возеры, агні ў цемры, лёгкую белую постаць і крык-плач: «Пайке! Пайке!» Няўжо гэта было з ім? Няўжо гэта ён, а не хтосьці іншы, стаяў у глухім змроку, прытуліўшыся да ясеня, сціскаючы меч, а белая постаць падплывала ўсё бліжэй?

Яшчэ ён успомніў невялічкія травяністыя грудкі на могільніку лэтаў, магілы сваіх бацькоў. Якой была з твару ягоная маці? Шэрыя ці сінія вочы былі ў яе? Няўжо яна любіла спяваць лэцкія песні?

Сутарга прабегла па ягоным твары, вочы заблішчэлі. Ён раптам глуха ускрыкнуў і… укусіў сябе за руку, аж сляды зубоў засталіся на белай скуры. Манахіня Эльза, што сядзела побач у павозцы, спалохана запыталася:

— Што з табой, святы ойча?

— Прывідаў, злых духаў адганяю, — паспрабаваў усміхнуцца Генрых, але ўсмешка атрымалася разгубленая, журботная і няшчырая.

Між тым комтур загадаў зрабіць прывал і не дзеля рыцараў — яны ехалі на конях, — а дзеля палонных лэцкіх жанчын з дзецьмі, якія ішлі пешшу і некаторыя падалі ад страшэннай стомленасці. Комтур шкадаваў не іх, а шкадаваў тавар, якім яны былі.

Натрапілі на прыдатнае, зручнае месца для паходнага лагера — па шырокім зялёным лузе цёк чысты булькатлівы ручай, побач быў невялікі лясок, дзе можна было нарыхтаваць дроў для вогнішчаў. У першую чаргу абгарадзілі вяроўкамі месца для малельні, потым паставілі палатку для комтура і палатку для трапез. Калі гэта было зроблена, пачуўся кліч комтура:

— Размяшчайцеся, брацці, у імя гасподняе!

Рыцары з кнехтамі і зброяносцамі пачалі ставіць палаткі для сябе. Ніхто не меў права адыходзіць ад лагера на такую адлегласць, адкуль не чуваць ягоны голас. З двух зброяносцаў, якіх меў кожны рыцар, адзін павінен быў заўсёды знаходзіцца побач з рыцарам, у той час як другі абавязаны быў шукаць паліва і фураж для коней.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел чацвёрты III 2 Chapter Four III 2