×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Меч князя Вячкі, Раздзел чацвёрты I 1

Раздзел чацвёрты I 1

Раздзел чацвёрты

У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя75. Епіскап Альберт з усім сваім капітулам сядзеў у прасторнай крытай галерэі каля сцен царквы. Побач з ім сядзелі граф Генрых са Штумпенгаўзена, граф Кона з Ізенбурга, шмат рыцараў-пілігрымаў з Вестфаліі і Саксоніі, а таксама родны брат епіскапа Ротмар, які да прыплыцця ў Лівонію быў манахам Зегебергскага манастыра пад Брэменам.

Ужо трох сваіх братоў — Германа, Энгельберта і Ротмара — прывёз Альберт у Рыгу. Род Буксвагенаў цвёрдай нагою ступаў на зямлю Лівоніі, зямлю прасвятой дзевы. Удача пакуль што спадарожнічала братам. Усё гэта, вядома, ішло ад вялікіх шчадрот божых, ад няспынных малітваў, з якімі Алейдзіс фон Буксваген, шаноўная іхняя маці, звярталася да бога, выпрошваючы ў яго шчасце для сваіх непаседлівых сыноў.

На містэрыю Альберт запрасіў і самых першых хрысціян з тубыльцаў. Гэта былі амаль стогадовыя Іла і Віэца з Ікескалы. Іх хрысціў яшчэ сам Мейнард, апостал Лівоніі. Сівагаловыя, сухенькія, зморшчаныя, яны сядзелі побач, як два яблыкі, прыхопленыя нечаканым марозам.

Не забыўся епіскап і пра верных рыжскай царкве старэйшын ліваў і земгалаў. Самым прыкметным і самым багатым быў паміж іх Каўпа з турайдскіх ліваў. Рослы, густавалосы, з цвёрдым позіркам шэрых стомленых вачэй, Каўпа першы з мясцовай знаці стаў на бок рымскай царквы, добраахвотна аддаў сына заложнікам у Тэўтонію. Разам з манахам Тэадэрыхам Каўпа ездзіў да папы Інакенція III у Рым і атрымаў ад божага намесніка сто залатых за верную службу царкве, епіскапу Альберту прывёз падарунак папы — біблію, пісаную рукой святога Грыгорыя.

Былі паміж запрошанай ліўскай і земгальскай знаці хрысціяне і язычнікі. У першую чаргу для нехрышчоных язычнікаў ставіў Альберт містэрыю — хацеў пасеяць у сляпых душах семя евангельскае.

Містэрыю ігралі рыцары з епіскапскай дружыны, манахі з Дзінамюндскага манастыра і манастыра святой дзевы Марыі, рыжскія купцы і рамеснікі. Былі паказаны сцэны з войнаў Давіда, Гедэона і крывадушнага цара іудзейскага Ірада.

— Услаўце бога, — сказаў акцёрам епіскап.

— Уславім, святы айцец, — дружна адказалі акцёры.

Перад самым пачаткам містэрыі ліў Каўпа спытаўся ў Альберта:

— Святы айцец, гэта праўда, што ў хрысціянскім раі няма цемры?

— Няма, — усміхнуўся куточкамі вуснаў епіскап.

— Толькі святло? Толькі дзень? — дапытваўся Каўпа. — А ці добра гэта — жыць без цемры?

Зараз Каўпа ва ўсе вочы глядзеў на бой войска Гедэона з філісцімлянамі. Воіны Гедэона былі ў цяжкіх металічных латах, у высокіх бліскучых шлемах, упрыгожаных яркімі пёрамі паўлінаў. Яны калолі ворагаў трохзубцамі і мячамі, накінуўшы на свае ахвяры сплеценыя з меднага дроту сеткі. Адзінаю зброяй філісцімлян былі вяровачныя прашчы, у якія яны закладвалі каменне-галышы. Воіны Гедэона, а яны сімвалізавалі моц рымскай царквы, білі філісцімлян, як зграю дзікіх звяроў. Альберт быў задаволены містэрыяй.

— Генрых, — паклікаў ён маладога светлавалосага клірыка, які перакладаў лівам словы Гедэона і ягоных воінаў з латыні на тутэйшую мову. Клірык падбег да крэсла, у якім сядзеў епіскап, схіліў у лёгкім паклоне галаву:

— Слухаю, мансіньёр76.

Белы прыгожы твар пакрыўся яркай, як у дзяўчыны, ружовасцю. «Маладосць — шчаслівы час», — падумаў епіскап, якому ўжо было пад пяцьдзесят.

— Генрых, сын мой, — сказаў ён клірыку, — містэрыя ідзе цудоўна. Я рады за нашых акцёраў і вельмі рады за цябе.

— Дзякую, мансіньёр, — успыхнуў Генрых.

— Калі скончыцца містэрыя і нашы госці, лівы і земгалы, пакінуць Рыгу, зайдзі да мяне.

— Абавязкова зайду, мансіньёр, — яшчэ раз пакланіўся Генрых.

Генрыху было дваццаць гадоў. У шаснаццацігадовым узросце епіскап Альберт прывёз яго з Брэмена ў Рыгу, каб пасвяціць у сан пастыра і даць яму царкоўны прыход. Але свяшчэннікам можна стаць толькі дасягнуўшы дваццаці аднаго года. Яшчэ год, і Генрых, ягоны любімы Генрых, надзене сутану і панясе ў гэтых дзікіх краях непагаснае святло пропаведзі дзеля Ісуса Хрыста і яго ўлюбёнай мацеры, прасвятой дзевы Марыі.

«Добрым будзе пастырам, — думаў Альберт, любуючыся стромкай постаццю Генрыха, слухаючы, як размаўляе ён з лівамі і земгаламі.— Я не памыліўся, я не мог памыліцца. Гэты юнак стане з цягам часу каштоўным брыльянтам у кароне рыжскай царквы».

Усё, што рабіў у сваім жыцці епіскап Альберт, ён рабіў не спяшаючыся, добра абдумаўшы і ўзважыўшы магчымыя вынікі таго, што мусіць адбыцца. Калі яго, брэменскага каноніка, рашылі пасвяціць у рыжскія епіскапы, ён выпрасіў сабе на роздум тры дні, доўга раіўся з маці, з братамі. Ён ведаў, што да яго на Дзвіне неслі крыж царквы рымскай Мейнард і Бертольд, епіскапы-няўдачнікі, як у думках ён іх называў. Абодва ляжаць у мармуровых трунах у Ікескальскай царкве. Адною нагою ступілі яны на дзвінскі бераг, другая нага — пакуль што ў Балтыйскім моры. Ён, епіскап Альберт, ступіць на гэтую зямлю дзвюма нагамі, цвёрда ступіць, урасце ў яе.

Пасвячэнне ягонае ў епіскапы супала са смерцю папы рымскага Цэлесціна IIІ. Пакутліва аддаваў богу душу папа, не хацеў паміраць. Чатыры дні ляжаў без руху, без мовы, толькі вочы гарэлі, як жар. І ўсё-ткі патухлі вочы, і ў акружэнні ўсёй рымскай курыі адзін з кардыналаў Свяшчэннай калегіі стаў перад нябожчыкам, тройчы лёгенька стукнуў яго ў лоб срэбраным малаточкам, тройчы спытаўся: «Ты спіш?» Адказу не было, і папу Цэлесціна аб'явілі нябожчыкам, а на яго месца кардыналы абралі папам Інакенція IIІ і ўручылі яму сімвал папскай улады, якім здаўна лічыцца трайная карона, або ціяра. І адразу невядомы да таго свету Інакенцій стаў адзінаначальнікам каталіцкай царквы, а яшчэ епіскапам Рыма, вікарыем Ісуса Хрыста, пераемнікам князя апосталаў, вярхоўным свяшчэннікам каталіцкай царквы, патрыярхам заходнім, прымасам італьянскім, мітрапалітам-архіепіскапам рымскім, рабом рабоў божых. З яго згоды, з яго благаславення і паехаў Альберт у Лівонію, узяў у рукі меч духоўны.

Першае, што ён зрабіў,— заклаў горад Рыгу і перанёс у яе з Ікескалы епіскапскую кафедру. Яму трэба было адчуваць за спінаю мора, заўсёды быць побач з морам, бо па моры кожную вясну плылі да яго пілігрымы, на якіх ён ускладаў знак крыжа гасподняга.

У Вісбю, галоўным горадзе вострава Готланд, ён за вялікія грошы наняў каменячосаў і муляраў, і там, дзе рэчка Рыдзіня ўпадае ў Дзвіну, яны збудавалі гандлёвыя рады.

Ён, епіскап Альберт, разумеў, што трэба быць не толькі добрым воінам, але й добрым купцом, і выпрасіў у папы Інакенція IIІ інтэрдыкт77 на земгальскую гавань, якая магла стаць саперніцай рыжскай гавані. Земгальскай гавані заткнулі рот, абсеклі рукі, і яна неўзабаве зачахла, загінула, як дрэва, пазбаўленае зямлі.

Шумела, вясновай ракой бушавала містэрыя. Столькі страсці, столькі яркіх фарбаў было ў ёй, столькі божага агню, што не толькі дзікія язычнікі, але і хрысціяне, і сам епіскап зачаравана глядзелі на незвычайную дзею, якая разгортвалася пад хмурнаватым рыжскім небам.

_

75 Містэрыя — жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра. Прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах.

76 Мансіньёр — тытул каталіцкіх епіскапаў і архіепіскапаў.

77 Інтэрдыкт — забарона праводзіць на тэрыторыі, якая падвяргалася пакаранню, богаслужэнне і рэлігійныя абрады.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Раздзел чацвёрты I 1 Chapter Four I 1

_____