×

We use cookies to help make LingQ better. By visiting the site, you agree to our cookie policy.

image

Адкуль наш род

Адкуль наш род

Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны.

Гісторыя — гэта тое, што было раней. Яна пачынаецца тады,

калі з'яўляецца чалавек. Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца Беларуссю, так даўно, што нават цяжка ўявіць,— 100 тысяч гадоў назад.

На тым месцы, дзе жыў чалавек, заўсёды застаюцца нейкія сляды — вугаль ад вогнішча, чарапкі, зброя, косткі ўпаляваных звяроў... Старажытныя паселішчы даследуюць вучоныя-археолагі. На Беларусі яны раскапалі дзве стаянкі людзей, якія жылі за 25 тысяч гадоў да нас.

Тады на нашай зямлі было значна халадней, чым сёння. На поўначы ўзімку і ўлетку ляжаў лёд, а астатні абшар займала тундра. Гэта была бяскрайняя бязлесная раўніна. У тундры вадзіліся мядзведзі, ваўкі, лісы і зайцы, дзікія коні, алені і зубры. Пасвіліся вялікія статкі звяроў, якіх ужо даўно няма, — мамантаў і парослых такой сама густой поўсцю насарогаў.

Нашыя далёкія продкі здабывалі сабе ежу паляваннем. Найлепшай здабычаю лічыўся мамант. Ён даваў шмат мяса і патрэбнай у гаспадарцы косці.

Каменны век

Старажытныя людзі сяліліся на берагах рэк. Яны жылі ў буданах з жэрдак і з мамантавых костак, абцягнутых зверху скурамі. Пасярэдзіне будана ўвесь час гарэў агонь. На ім смажылі мяса, каля яго грэліся і ў доўгія вечары рабілі прылады працы. Вырабляць жалеза людзі яшчэ не ўмелі. Нажы, сякеры, наканечнікі дзідаў былі з каменю. Таму вучоныя назвалі той час каменным векам.

Паступова на зямлі нашых продкаў зрабілася цяплей. Ледавік растаў, і на месцы тундры выраслі густыя лясы. Маманты зніклі, аднак у лясных нетрах хапала іншай зверыны.

Чалавечыя паселішчы трапляліся сярод лясоў рэдка, але з часам людзей стала болей, і яны засялілі ўвесь абшар сённяшняй Беларусі. Людзі навучыліся рабіць лукі, лавіць рыбу гарпунамі, восцямі і касцянымі кручкамі.

Рыбы ў рэках і ў азёрах тады было вельмі багата. Трапляліся такія вялікія самы і шчупакі, што маглі перакуліць човен і самі злавіць няўдалага рыбака.

Нашыя прашчуры ўжо ўмелі ткаць і шыць сабе адзенне не са скураў, а з тканіны. З'явіліся майстры, якія ляпілі з гліны гаршкі, талеркі ды іншы посуд. Людзі прыручылі коней, авечак, козаў і пачалі займацца жывёлагадоўляй. Каменны век скончыўся.

Жалезны век

Цяпер людзі рабілі зброю і прылады працы з металу: спачатку з медзі, потым з больш моцнага сплаву медзі з волавам, які называўся бронзай. А тры тысячы гадоў таму жыхары Беларусі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза. Яно хутка замяніла і камень, і бронзу. Зразумела, чаму тыя часы назвалі жалезным векам.

Жалезнымі прыладамі было зручней працаваць на зямлі, і земляробства зрабілася галоўным заняткам чалавека. Каб падрыхтаваць дзялянку да сяўбы, высякалі кавалак лесу, чакалі, пакуль дрэвы высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел быў добрым угнаеннем. Некалькі гадоў такая дзялянка давала неблагі ўраджай.

Тагачасныя людзі сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, лён, гарох, боб. А вось смаку бульбы не ведалі. Нам здаецца, што бульба, з якой беларусы ўмеюць гатаваць столькі смачных страваў, расла ў нас заўсёды. Але ў сапраўднасці яе прывезлі з Амерыкі толькі пяць стагоддзяў назад, а ў Беларусі яна з'явілася яшчэ пазней. За тысячы гадоў вельмі змяніліся не толькі прылады працы, але і чалавечыя сялібы. Яны, як і даўней, стаялі на рачных берагах, ды ўжо былі абкружаныя ровам і валам. Па вале ішоў высокі частакол з бярвення. Гэтак продкі бараніліся ад нападу ворагаў.

Такое паселішча называлася гарадзішчам.

На гарадзішчы стаялі драўляныя будыніны, падобныя на цяперашнія старыя вясковыя хаты. Тут жылі некалькі вялікіх сем'яў — род. Суседнія роды аб'ядноўваліся ў племя. Славяне і балты

У жалезным веку жыхарамі Беларусі былі плямёны балтаў. Гэта продкі нашых сучасных суседзяў — латышоў і летувісаў (літоўцаў). Пятнаццаць стагоддзяў таму сюды прыйшлі плямёны славянаў. Яны пасяліліся побач з балтамі, паступова перамяшаліся з імі і зліліся ў адзін народ. Значыцца, латышы і летувісы даводзяцца нам, беларусам, блізкімі родзічамі. Але мы — славяне.

Славяне мелі лепшыя, чым у балтаў, прылады працы. Яны аралі зямлю драўлянымі раламі з жалезнымі наканечнікамі. Ураджай жалі шырокімі вострымі сярпамі. Зерне на муку малолі на каменных жорнах, прыкладна такіх, якія нехта з вас мог яшчэ ўбачыць у бабулі ў вёсцы.

У старажытных беларусаў існаваў такі звычай. Калі хлопчык вырастаў, яго чакала нялёгкае выпрабаванне. Каб мець права называцца мужчынам, ён павінен быў пераплысці хуткую ды глыбокую раку, здабыць на паляванні тура, мядзведзя або зубра, распаліць пад дажджом вогнішча. А яшчэ сапраўдны мужчына мусіў абавязкова ведаць, кім былі ягоныя дзяды, прадзеды і прапрадзеды. Таго, хто не ведаў, часам нават выганялі з сялібы, бо лічылася, што такі бяспамятны чалавек лёгка можа зрабіцца здраднікам.

Старажытныя багі

Людзі ў тым далёкім часе верылі, што побач з імі — на зямлі, у небе і пад зямлёю — жывуць розныя багі. У іх прасілі дапамогі на полі, на рыбнай лоўлі і на паляванні. З багамі трэба было жыць у добрай згодзе. Яны маглі паспрыяць чалавеку, а маглі ўгнявіцца і паслаць неўраджай, хваробу або, напрыклад, засеяць поле каменнем.

Галоўны бог меў некалькі імёнаў, але найчасцей яго называлі Род. Ён гаспадарыў на зямлі і ў небе, кіраваў вятрамі і рухам сонца і зорак. З імем гэтага старажытнага бога ў нашай мове звязана шмат вельмі важных слоў: радзіма, народ, родзіч, продак, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне...

Грозным нябесным богам быў Пярун. Яго ўяўлялі волатам з сівымі або вогненна-рудымі валасамі і барадой. У руках ён трымаў лук і стрэлы-маланкі. Гэты бог пасылаў на зямлю навальніцы і дапамагаў воінам перамагчы ворагаў. Ягонае імя таксама засталося ў беларускай мове. Цяпер яно азначае аглушальны ўдар грому.

Продкі верылі ў многіх багоў. Багіню ўраджаю яны ласкава звалі Цёцяй. Бог Вялес клапаціўся пра свойскую жывёлу. Тур наглядаў за дзікімі звярамі і мог дапамагчы паляўнічым. Зюзя марозіў марозам. Майстры кавальскай справы сябравалі з богам агню Жыжалем.

Кавалёў называлі чараўнікамі. Сапраўдным дзівам выглядала тое, як яны ператваралі просты кавалак жалеза ў сякеру, меч ці касу. Пра гэтых майстроў казалі, што яны могуць закаваць у кайданы нячыстую сілу, прыкуць за язык самога Змея Гарыныча.

У тыя далёкія гады бабулі ўжо расказвалі ўнукам казкі пра Гарыныча і пра Кашчэя. Кашчэй толькі прыкідваўся неўміручым. На дне мора ці на востраве пасярод хваляў ляжала скрыня, у скрыні — заяц, у зайцы — качка, у качцы — яйка, а ў яйку — Кашчэева смерць. Змагаючыся з пачвараю, смелы ды спрытны хлапец абавязкова трапляў у госці да Бабы Ягі.

Гэта значыць, што многім беларускім казкам, якія вы, напэўна, добра ведаеце, болей за тысячу гадоў.

Жыхары нашай зямлі верылі, што ў лесе гаспадарыць лясун, у доме — дамавік. Калі ўвечары над зямлёю плыў туман, казалі, што гэта вадзянік расклаў на дне ракі сваё халоднае вогнішча і адганяе зялёнай барадою дым.

Продкі былі перакананыя, што на жытнёвым полі хаваецца Жыцень — маленькі дзядок з даўгой барадою. Жыцень любіў пераносіць каласкі ад лайдакаватых гаспадароў да працавітых. У беларусаў працавітасць цанілася з самых даўніх часоў.

Святы нашых продкаў

Прадзеды ўмелі працаваць, умелі і весяліцца ў святочны дзень. Найвесялейшым святам былі Каляды. Тады па дварах і хатах з песнямі хадзілі калядоўшчыкі.

Яны вадзілі з сабою Бусла, Мядзведзя і Казу. Вядома, гэта былі не сапраўдныя

звяры, а пераапранутыя хлопцы і дзяўчаты. Верхаводзіла сярод іх Каза. Калядоўшчыкі спявалі:

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом...

Гэтае зімовае свята беларусы адзначаюць і цяпер.

Улетку святкавалі Купалле. У Купальскую ноч скакалі праз вогнішча, пускалі па рацэ вянкі. Верылі, быццам гэтая ноч чароўная: з вечара да раніцы дрэвы могуць хадзіць, звяры — размаўляць, а людзі — разумець іхнюю мову. Лічылася, што такой парою найлепей шукаць схаваныя ў зямлі скарбы. Каля таго месца, дзе закапанае багацце, нібыта з'яўляўся блакітны агеньчык. Але здабыць гэты чароўны скарб нялёгка, бо ён загавораны: чым глыбей капаеш, тым глыбей хаваецца.

Нашыя прашчуры адзначалі шмат святаў. Светлым і радасным было гуканне вясны, калі людзі клікалі добрых духаў і прасілі іх ажывіць зямлю пасля зімовага сну. Былі таксама святы маладых усходаў, пачатку і заканчэння жніва.

Каляды і Купалле беларусы святкуюць і цяпер. Юнакі і дзяўчаты ладзяць таксама Гуканне вясны, адраджаюць іншыя прыгожыя звычаі прадзедаў.

Славяне здаўна шанавалі сваіх продкаў, якіх называлі дзядамі. Увесну хадзілі да іх на магілы з ежаю і пітвом, каб падзяліцца радасцю сонечнае цеплыні і зямнога абуджэння. Увосень дзядоў чакалі дома. Уся сям'я сядала за стол з багатым пачастункам, і гаспадар клікаў продкаў на гасціны. Людзі верылі, што болей за смачныя ласункі дзяды любяць паважную гаворку з успамінамі пра іх ды іхнія добрыя справы.

Мудрыя старажытныя святы ўшанавання продкаў захаваліся ў нас дасёння. Вясновы дзень сустрэчы з імі завецца Радаўніца, а восеньскі — Дзяды.

Духоўная энергія нашых прадзедаў не знікае бясследна. Яна жывіць і ўмацоўвае род і ўвесь народ, дапамагае выстаяць у цяжкія часіны. Таму мы заўсёды адчуваем хваляванне каля нашых старадаўніх сабораў і на палях славутых перамог, атрыманых старажытнымі беларусамі над іх ворагамі. Але прыток сілы ад гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў памяць пра сваіх продкаў.

Дзе пасяліліся славяне

Кожнае славянскае племя, што пасялілася на нашай зямлі, мела сваю назву. Вакол ракі Сож жылі радзімічы, паміж Прыпяццю і Бярэзінай — дрыгавічы, па Бугу — бужане.

У тых мясцінах, адкуль пачынаюцца Дзвіна, Дняпро і Волга, шырока рассялілася магутнае племя крывічоў. Частка крывічоў пабудавала свае гарадзішчы на берагах Дзвіны, дзе яна зліваецца з рэчкай Палатой.

Ад наймення рэчкі жыхары тых земляў сталі звацца палачанамі. Палата дала імя і нашаму першаму гораду — Полацку.

Полацак такі старажытны, што яго называюць бацькам беларускіх гарадоў.

Але пра гэта мы пагаворым ужо наступным разам.

Пытанні і заданні

1. Калі на нашай зямлі з'явіліся першыя людзі? 2. Паспрабуй намаляваць стаянку старажытнага чалавека.

3. Чым жалезны век адрозніваецца ад каменнага?

4. Што ты даведаўся з апавядання пра славянаў і балтаў?

5. Што павінен быў зрабіць у старажытнасці хлопец, каб яго лічылі сапраўдным мужчынам?

6. Як звалі галоўнага бога, у якога верылі нашыя продкі? Якія словы ў беларускай мове захавалі яго імя?

7. Якія ты ведаеш старажытныя беларускія святы? Раскажы пра іх.

8. Назаві даўнейшыя святы, якія беларусы адзначаюць і ў нашым часе. Як іх святкуюць у тваім горадзе або вёсцы?

9. Як называліся славянскія плямёны, што прыйшлі на нашу зямлю? Дзе яны пасяліліся?

10. Папрасі сваіх бацькоў расказаць, кім былі іх дзядулі і бабулі, іншыя продкі.

11. Запішы імёны і прозвішчы сваіх родзічаў, а таксама тое, чым яны займаліся ў жыцці.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Адкуль наш род Where from|our|lineage Where does our genus come from

Сёння мы пачнём з вамі гутарыць пра гісторыю нашай краіны. Today|we|"we will start"|with|with you|talk|about|history|our|country

Гісторыя — гэта тое, што было раней. ||that||"was"| Яна пачынаецца тады,

калі з'яўляецца чалавек. Першыя жыхары Беларускай зямлі |жителі||

Першыя жыхары Беларускай зямлі

Першыя людзі прыйшлі на зямлю, якая цяпер называецца Беларуссю, так даўно, што нават цяжка ўявіць,— 100 тысяч гадоў назад.

На тым месцы, дзе жыў чалавек, заўсёды застаюцца нейкія сляды — вугаль ад вогнішча, чарапкі, зброя, косткі ўпаляваных звяроў... Старажытныя паселішчы даследуюць вучоныя-археолагі. |||||||||||||черепки|||||Ancient|||| На Беларусі яны раскапалі дзве стаянкі людзей, якія жылі за 25 тысяч гадоў да нас. |||||стоянки||||||||

Тады на нашай зямлі было значна халадней, чым сёння. На поўначы ўзімку і ўлетку ляжаў лёд, а астатні абшар займала тундра. |north|||||||решта|area||тундра Гэта была бяскрайняя бязлесная раўніна. У тундры вадзіліся мядзведзі, ваўкі, лісы і зайцы, дзікія коні, алені і зубры. Пасвіліся вялікія статкі звяроў, якіх ужо даўно няма, — мамантаў і парослых такой сама густой поўсцю насарогаў. ||||||||||покритих шерстю|||||

Нашыя далёкія продкі здабывалі сабе ежу паляваннем. Найлепшай здабычаю лічыўся мамант. Ён даваў шмат мяса і патрэбнай у гаспадарцы косці.

Каменны век

Старажытныя людзі сяліліся на берагах рэк. Яны жылі ў буданах з жэрдак і з мамантавых костак, абцягнутых зверху скурамі. |||будах||жирдяк||||||| Пасярэдзіне будана ўвесь час гарэў агонь. На ім смажылі мяса, каля яго грэліся і ў доўгія вечары рабілі прылады працы. ||||||||||||інструменти| Вырабляць жалеза людзі яшчэ не ўмелі. Нажы, сякеры, наканечнікі дзідаў былі з каменю. |||списів||| Таму вучоныя назвалі той час каменным векам.

Паступова на зямлі нашых продкаў зрабілася цяплей. Ледавік растаў, і на месцы тундры выраслі густыя лясы. Маманты зніклі, аднак у лясных нетрах хапала іншай зверыны.

Чалавечыя паселішчы трапляліся сярод лясоў рэдка, але з часам людзей стала болей, і яны засялілі ўвесь абшар сённяшняй Беларусі. |||серед||||||||||||||| Людзі навучыліся рабіць лукі, лавіць рыбу гарпунамі, восцямі і касцянымі кручкамі.

Рыбы ў рэках і ў азёрах тады было вельмі багата. Трапляліся такія вялікія самы і шчупакі, што маглі перакуліць човен і самі злавіць няўдалага рыбака.

Нашыя прашчуры ўжо ўмелі ткаць і шыць сабе адзенне не са скураў, а з тканіны. ||||||||одяг|||шкір||| З'явіліся майстры, якія ляпілі з гліны гаршкі, талеркі ды іншы посуд. Людзі прыручылі коней, авечак, козаў і пачалі займацца жывёлагадоўляй. ||||||||тваринництвом Каменны век скончыўся.

Жалезны век

Цяпер людзі рабілі зброю і прылады працы з металу: спачатку з медзі, потым з больш моцнага сплаву медзі з волавам, які называўся бронзай. |||||||||||||||||||олово||| А тры тысячы гадоў таму жыхары Беларусі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза. Яно хутка замяніла і камень, і бронзу. Зразумела, чаму тыя часы назвалі жалезным векам.

Жалезнымі прыладамі было зручней працаваць на зямлі, і земляробства зрабілася галоўным заняткам чалавека. Каб падрыхтаваць дзялянку да сяўбы, высякалі кавалак лесу, чакалі, пакуль дрэвы высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел быў добрым угнаеннем. Некалькі гадоў такая дзялянка давала неблагі ўраджай.

Тагачасныя людзі сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, лён, гарох, боб. А вось смаку бульбы не ведалі. Нам здаецца, што бульба, з якой беларусы ўмеюць гатаваць столькі смачных страваў, расла ў нас заўсёды. Але ў сапраўднасці яе прывезлі з Амерыкі толькі пяць стагоддзяў назад, а ў Беларусі яна з'явілася яшчэ пазней. ||справжності||||||||||||||| За тысячы гадоў вельмі змяніліся не толькі прылады працы, але і чалавечыя сялібы. ||||||||||||поселення Яны, як і даўней, стаялі на рачных берагах, ды ўжо былі абкружаныя ровам і валам. |||||||||||обкружені|ditch||валом Па вале ішоў высокі частакол з бярвення. По|fence||високий|плетений паркан||колоди дерева Гэтак продкі бараніліся ад нападу ворагаў.

Такое паселішча называлася гарадзішчам. |||городище

На гарадзішчы стаялі драўляныя будыніны, падобныя на цяперашнія старыя вясковыя хаты. |||||||||сільські| Тут жылі некалькі вялікіх сем'яў — род. Суседнія роды аб'ядноўваліся ў племя. Славяне і балты ||балти

У жалезным веку жыхарамі Беларусі былі плямёны балтаў. |||мешканцями|||| Гэта продкі нашых сучасных суседзяў — латышоў і летувісаў (літоўцаў). Пятнаццаць стагоддзяў таму сюды прыйшлі плямёны славянаў. |століть||||| Яны пасяліліся побач з балтамі, паступова перамяшаліся з імі і зліліся ў адзін народ. Значыцца, латышы і летувісы даводзяцца нам, беларусам, блізкімі родзічамі. Але мы — славяне.

Славяне мелі лепшыя, чым у балтаў, прылады працы. слов'яни||||||| Яны аралі зямлю драўлянымі раламі з жалезнымі наканечнікамі. ||||плугами||| Ураджай жалі шырокімі вострымі сярпамі. Зерне на муку малолі на каменных жорнах, прыкладна такіх, якія нехта з вас мог яшчэ ўбачыць у бабулі ў вёсцы.

У старажытных беларусаў існаваў такі звычай. Калі хлопчык вырастаў, яго чакала нялёгкае выпрабаванне. Каб мець права называцца мужчынам, ён павінен быў пераплысці хуткую ды глыбокую раку, здабыць на паляванні тура, мядзведзя або зубра, распаліць пад дажджом вогнішча. |||||||||||||||полюванні|бізона||||||| А яшчэ сапраўдны мужчына мусіў абавязкова ведаць, кім былі ягоныя дзяды, прадзеды і прапрадзеды. ||справжній||||||||||| Таго, хто не ведаў, часам нават выганялі з сялібы, бо лічылася, што такі бяспамятны чалавек лёгка можа зрабіцца здраднікам.

Старажытныя багі

Людзі ў тым далёкім часе верылі, што побач з імі — на зямлі, у небе і пад зямлёю — жывуць розныя багі. У іх прасілі дапамогі на полі, на рыбнай лоўлі і на паляванні. З багамі трэба было жыць у добрай згодзе. Яны маглі паспрыяць чалавеку, а маглі ўгнявіцца і паслаць неўраджай, хваробу або, напрыклад, засеяць поле каменнем.

Галоўны бог меў некалькі імёнаў, але найчасцей яго называлі Род. Ён гаспадарыў на зямлі і ў небе, кіраваў вятрамі і рухам сонца і зорак. З імем гэтага старажытнага бога ў нашай мове звязана шмат вельмі важных слоў: радзіма, народ, родзіч, продак, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне... |||||||||||||батьківщина||родич|предок|народження|||відродження

Грозным нябесным богам быў Пярун. Яго ўяўлялі волатам з сівымі або вогненна-рудымі валасамі і барадой. ||гігантом|||||||| У руках ён трымаў лук і стрэлы-маланкі. Гэты бог пасылаў на зямлю навальніцы і дапамагаў воінам перамагчы ворагаў. |||||бурі||||перемогти| Ягонае імя таксама засталося ў беларускай мове. Цяпер яно азначае аглушальны ўдар грому. |||гучний||

Продкі верылі ў многіх багоў. Багіню ўраджаю яны ласкава звалі Цёцяй. Бог Вялес клапаціўся пра свойскую жывёлу. ||піклувався|||животним Тур наглядаў за дзікімі звярамі і мог дапамагчы паляўнічым. Зюзя марозіў марозам. Майстры кавальскай справы сябравалі з богам агню Жыжалем. |||прибрали||||

Кавалёў называлі чараўнікамі. Сапраўдным дзівам выглядала тое, як яны ператваралі просты кавалак жалеза ў сякеру, меч ці касу. Справжнім|||||||||||||| Пра гэтых майстроў казалі, што яны могуць закаваць у кайданы нячыстую сілу, прыкуць за язык самога Змея Гарыныча.

У тыя далёкія гады бабулі ўжо расказвалі ўнукам казкі пра Гарыныча і пра Кашчэя. Кашчэй толькі прыкідваўся неўміручым. На дне мора ці на востраве пасярод хваляў ляжала скрыня, у скрыні — заяц, у зайцы — качка, у качцы — яйка, а ў яйку — Кашчэева смерць. |||||острові|посередині|хвиль|||||||||||||||| Змагаючыся з пачвараю, смелы ды спрытны хлапец абавязкова трапляў у госці да Бабы Ягі.

Гэта значыць, што многім беларускім казкам, якія вы, напэўна, добра ведаеце, болей за тысячу гадоў.

Жыхары нашай зямлі верылі, што ў лесе гаспадарыць лясун, у доме — дамавік. Калі ўвечары над зямлёю плыў туман, казалі, што гэта вадзянік расклаў на дне ракі сваё халоднае вогнішча і адганяе зялёнай барадою дым.

Продкі былі перакананыя, што на жытнёвым полі хаваецца Жыцень — маленькі дзядок з даўгой барадою. ||переконані||||||||||| Жыцень любіў пераносіць каласкі ад лайдакаватых гаспадароў да працавітых. У беларусаў працавітасць цанілася з самых даўніх часоў.

Святы нашых продкаў Святі||

Прадзеды ўмелі працаваць, умелі і весяліцца ў святочны дзень. Найвесялейшым святам былі Каляды. Тады па дварах і хатах з песнямі хадзілі калядоўшчыкі.

Яны вадзілі з сабою Бусла, Мядзведзя і Казу. ||||бусла||| Вядома, гэта былі не сапраўдныя

звяры, а пераапранутыя хлопцы і дзяўчаты. Верхаводзіла сярод іх Каза. Калядоўшчыкі спявалі:

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом...

Гэтае зімовае свята беларусы адзначаюць і цяпер.

Улетку святкавалі Купалле. У Купальскую ноч скакалі праз вогнішча, пускалі па рацэ вянкі. Верылі, быццам гэтая ноч чароўная: з вечара да раніцы дрэвы могуць хадзіць, звяры — размаўляць, а людзі — разумець іхнюю мову. |наче||||||||||||||||| Лічылася, што такой парою найлепей шукаць схаваныя ў зямлі скарбы. Каля таго месца, дзе закапанае багацце, нібыта з'яўляўся блакітны агеньчык. Але здабыць гэты чароўны скарб нялёгка, бо ён загавораны: чым глыбей капаеш, тым глыбей хаваецца.

Нашыя прашчуры адзначалі шмат святаў. Светлым і радасным было гуканне вясны, калі людзі клікалі добрых духаў і прасілі іх ажывіць зямлю пасля зімовага сну. Былі таксама святы маладых усходаў, пачатку і заканчэння жніва.

Каляды і Купалле беларусы святкуюць і цяпер. Юнакі і дзяўчаты ладзяць таксама Гуканне вясны, адраджаюць іншыя прыгожыя звычаі прадзедаў.

Славяне здаўна шанавалі сваіх продкаў, якіх называлі дзядамі. |||||||дідами Увесну хадзілі да іх на магілы з ежаю і пітвом, каб падзяліцца радасцю сонечнае цеплыні і зямнога абуджэння. Увосень дзядоў чакалі дома. Уся сям'я сядала за стол з багатым пачастункам, і гаспадар клікаў продкаў на гасціны. Людзі верылі, што болей за смачныя ласункі дзяды любяць паважную гаворку з успамінамі пра іх ды іхнія добрыя справы.

Мудрыя старажытныя святы ўшанавання продкаў захаваліся ў нас дасёння. Вясновы дзень сустрэчы з імі завецца Радаўніца, а восеньскі — Дзяды.

Духоўная энергія нашых прадзедаў не знікае бясследна. Яна жывіць і ўмацоўвае род і ўвесь народ, дапамагае выстаяць у цяжкія часіны. Таму мы заўсёды адчуваем хваляванне каля нашых старадаўніх сабораў і на палях славутых перамог, атрыманых старажытнымі беларусамі над іх ворагамі. ||||||||||||||obtained||||| Але прыток сілы ад гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў памяць пра сваіх продкаў.

Дзе пасяліліся славяне

Кожнае славянскае племя, што пасялілася на нашай зямлі, мела сваю назву. Вакол ракі Сож жылі радзімічы, паміж Прыпяццю і Бярэзінай — дрыгавічы, па Бугу — бужане.

У тых мясцінах, адкуль пачынаюцца Дзвіна, Дняпро і Волга, шырока рассялілася магутнае племя крывічоў. Частка крывічоў пабудавала свае гарадзішчы на берагах Дзвіны, дзе яна зліваецца з рэчкай Палатой.

Ад наймення рэчкі жыхары тых земляў сталі звацца палачанамі. ||||||||палачанами Палата дала імя і нашаму першаму гораду — Полацку.

Полацак такі старажытны, што яго называюць бацькам беларускіх гарадоў. ||давній||||||

Але пра гэта мы пагаворым ужо наступным разам.

Пытанні і заданні

1\\. Калі на нашай зямлі з'явіліся першыя людзі? 2\\. Паспрабуй намаляваць стаянку старажытнага чалавека.

3\\. Чым жалезны век адрозніваецца ад каменнага?

4\\. Што ты даведаўся з апавядання пра славянаў і балтаў?

5\\. Што павінен быў зрабіць у старажытнасці хлопец, каб яго лічылі сапраўдным мужчынам?

6\\. Як звалі галоўнага бога, у якога верылі нашыя продкі? ||головного|||||| Якія словы ў беларускай мове захавалі яго імя?

7\\. Якія ты ведаеш старажытныя беларускія святы? Раскажы пра іх.

8\\. Назаві даўнейшыя святы, якія беларусы адзначаюць і ў нашым часе. Як іх святкуюць у тваім горадзе або вёсцы?

9\\. Як называліся славянскія плямёны, што прыйшлі на нашу зямлю? Дзе яны пасяліліся?

10\\. Папрасі сваіх бацькоў расказаць, кім былі іх дзядулі і бабулі, іншыя продкі.

11\\. Запішы імёны і прозвішчы сваіх родзічаў, а таксама тое, чым яны займаліся ў жыцці.