24 - Карл шукае новую працу
Апавяданне пра пошукі новай працы і пра адпаведную для бяседы вопратку.
А)
Карл шукае новую працу.
Заўтра ў яго субяседванне.
Ён мусіць выглядаць прафесійна на сваім субяседванні.
Але адзежа Карла вельмі старая.
Ён думае пра набыццё новага касцюму.
Карл ідзе ў адзежную краму.
Ён прымярае некалькі новых касцюмаў.
Напрыканцы, ён купляе шэры касцюм.
Карл лічыць, што выглядае добра ў сваім новым касцюме.
Ён падрыхтаваны да свайго заўтрашняга субяседвання.
Сам Карл зараз нам раскажа, як рыхтаваўся да бяседы пры прыёме на працу і якую адпаведную вопратку ён шукаў.
Б)
Я шукаў новую працу.
У мяне было ўчора субяседванне.
Я мусіў выглядаць прафесійна на маім субяседванні.
Але мая адзежа была вельмі старая.
Я вырашыў набыць новы касцюм.
Я пайшоў у адзежную краму.
Я прымераў некалькі новых касцюмаў.
Напрыканцы, я купіў шэры касцюм.
Я лічыў, што выглядаў добра ў сваім новым касцюме.
Я быў падрыхтаваны да свайго ўчорашняга субяседвання.
Зараз паспрабуем праверыць, як добра вы зразумелі тэкст. Для гэтага паспрабуйце адказваць на пытанні.
Пытанні:
А)
1) Карл шукае новую працу. Што шукае Карл? Ён шукае новую працу.
2) У Карла заўтра субяседванне. Што ў Карла заўтра? У яго заўтра субяседванне.
3) Карлава вопратка вельмі старая. Карлава вопратка новая? Не, Карлава вопратка не новая. Яна вельмі старая.
4) Карл думае пра набыццё новага касцюму. Што Карл думае набыць? Карл думае набыць новы касцюм.
Б)
5) Карл прымяраў некалькі касцюмаў. Што рабіў Карл? Карл прымяраў некалькі касцюмаў.
6) Карл напрыканцы купіў шэры касцюм. Якога колеру касцюм купіў Карл? Карл напрыканцы купіў шэры касцюм.
7) Карл лічыў, што ён выглядаў добра ў сваім новым касцюме. Як сябе адчуваў Карл у сваім новым касцюме? Карл думаў, што выглядаў добра ў сваім новым касцюме.
8) Карл быў падрыхтаваны да свайго ўчарашняга субяседвання. Карл быў падрыхтаваны да субяседвання ўчора? Так, Карл быў учора падрыхтаваны да свайго субяседвання.
І гэта было апавяданне пра выбар вопраткі для праходжання субяседванна пад час пошукаў працы.